Уладзімір Цімафеевіч Плыткевіч
Уладзімір Цімафеевіч Плыткевіч | |
---|---|
Нараджэнне |
29 снежня 1965 (58 гадоў) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Уладзімір Цімафеевіч Плыткевіч (нар. 29 снежня 1965, Віцебск) — беларускі ўрач і дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Лейтэнант медыцынскай службы запасу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Віцебскі ордэна Дружбы народаў медыцынскі інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў урачом-інтэрнам па хірургіі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, урачом-выкладчыкам хірургічных хвароб Аршанскага медыцынскага вучылішча, урачом-хірургам хірургічнага аддзялення паліклінікі галаўнога тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання № 1 г. Оршы, клінічным ардынатарам кафедры неадкладнай хірургіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў г. Мінска, клінічным ардынатарам Віцебскага медыцынскага інстытута, урачом-хірургам хірургічнага аддзялення гарадскога тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання № 1 г. Оршы, урачом-хірургам хірургічнага кабінета паліклінікі Вузлавой бальніцы на ст. Орша Віцебскай вобласці, галоўным урачом тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання Аршанскага раёна (г. Барань), галоўным урачом установы аховы здароўя «Аршанскае гарадское амбулаторна-паліклінічнае аб’яднанне».
Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Аршанская цэнтральная паліклініка».
Выбіраўся дэпутатам Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны-2011». Узнагароджаны юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама, Аршанскага райвыканкама, граматамі ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама[2].
Зноскі
- ↑ Плыткевіч Уладзімір Цімафеевіч Архівавана 18 жніўня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.
- Нарадзіліся 29 снежня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»
- Асобы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
- Хірургі Беларусі