Уладзіслаў Уладзіміравіч Кавалёў
Уладзіслаў Уладзіміравіч Кавалёў | |
---|---|
Краіны: | |
Дата нараджэння: | 6 студзеня 1994 (30 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Званне: | майстар ФІДЭ[d], міжнародны майстар[d][1] і гросмайстар[d][1] |
Актуальны рэйтынг: | 2 539 (ліпень 2024)[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзісла́ў Уладзі́міравіч Кавалёў (нар. 6 студзеня 1994, Мінск) — беларускі шахматыст, гросмайстар (2013).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Займацца шахматамі пачаў у сем гадоў. Першы трэнер — Леанід Суднік; у 2005—2013 гадах — Сімяон Мерыбанаў.
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Сяміразовы чэмпіён і шматразовы прызёр Беларусі сярод юнакоў у розных узроставых катэгорыях. Шматразовы чэмпіён Беларусі ў хуткіх шахматах сярод юнакоў. У 2005 годзе падзяліў 1—2 месца на Кубку Беларусі па хуткіх шахматах сярод мужчын. Чэмпіён Рэспублікі Беларусі сярод мужчын (2016).
Удзельнік Сусветных шахматных Алімпіяд у Стамбуле (2012), Тромсё (2014), Баку (2016) і Батумі (2018) у складзе зборнай, камандных чэмпіянатаў Еўропы 2013 (Варшава), 2017 (Крыт) і свету 2017 (Ханты-Мансійск).
Майстар спорту міжнароднага класу Рэспублікі Беларусі. У 2009—2015 гадах стыпендыят Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
У 2020 годзе падпісаў ліст спартсменаў з патрабаваннямі сумленных выбараў і спынення гвалту, пасля чаго быў звольнены з Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі. У ліпені 2021 года адмовіўся выступаць пад сцягам Беларусі і пачаў выступаць пад сцягам ФІДЭ.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б FIDE Ratings and Statistics
- ↑ FIDE FIDE Standard Ratings as of 31 jul 2024 — 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асабістая картка [1] на сайце ФІДЭ
- Партыі 117697 Уладзіслава Кавалёва у базе Chessgames