Універсітэт Вест-Індыі
Універсітэт Вест-Індыі | |
---|---|
англ.: University of the West Indies | |
![]() | |
![]() | |
Заснаваны | 1948 |
Студэнты | 49 092[1] |
Сайт | uwi.edu (англ.) |
![]() |
Універсітэт Вест-Індыі (UWI; англ.: University of the West Indies) — вышэйшая навучальная ўстанова, якая абслугоўвае шэраг дзяржаў і залежных тэрыторый (былых брытанскіх калоній) рэгіёну Антыліі (астраўной зоны Цэнтральнай Амерыкі) — Вест-Індыі, а таксама Беліза і Гаяны. Ва ўсіх гэтых краінах афіцыйнай мовай традыцыйна служыць англійская.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт быў заснаваны ў 1948 годзе па рэкамендацыі Камісіі Асквіта, першапачаткова ў якасці каледжа Лонданскага ўніверсітэта, і атрымаў афіцыйную назву: University College of the West Indies (UCWI). Першы кампус UCWI быў заснаваны на Ямайцы, у горадзе Мона (за пяць міляў ад Кінгстана), у карпусах былога лагера эвакуяваных сюды ў гады Другой сусветнай вайны гібралтарцаў.
У 1960 годзе Імперскі Каледж Трапічнай Агрыкультуры (англ. Imperial College of Tropical Agriculture) быў пераўтвораны ў другі кампус UCWI на Трынідадзе. У 1962 годзе каледж UCWI атрымаў статус незалежнага Універсітэта Вест-Індыі (UWI). У 1963 годзе быў створаны трэці кампус УВІ (UWI) на Барбадасе.