Універсітэт Старога Дамініёна
Універсітэт Старога Дамініёна | |
---|---|
англ.: Old Dominion University | |
![]() | |
| |
Арыгінальная назва | англ.: Old Dominion University |
Заснаваны | 1930 |
Студэнты | 24 286[1] і 18 249[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Норфалк, Вірджынія, ЗША |
Сайт | odu.edu |
![]() |
Універсітэт Старога Дамініёна (англ.: Old Dominion University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Норфалк у штаце Вірджынія.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Назва вучэльні паходзіць ад мянушкі штата Вірджынія «Стары Дамініён», дадзенай штату каралём Англіі Карлам II за захаванне вернасці брытанскай кароне падчас грамадзянскай вайны ў Англіі.
Універсітэт быў заснаваны ў 1930 годзе як Норфалцкае аддзяленне Каледжа Уільяма і Мэры і цяпер з'яўляецца адным з буйнейшых універсітэтаў Вірджыніі. Універсітэт таксама налічвае каля 1000 замежных студэнтаў з 89 краін свету. Яго галоўны кампус займае 1,02 км2, якія знаходзяцца ў гарадскіх раёнах Ларчмоант, Хайленд-Парк і Ламбертс-Пойнт, прыкладна ў 8 км ад цэнтра Норфалка. Універсітэт прапануе 168 праграм бакалаўрыяту і магістратуры ўу сямі каледжах і трох школах. Універсітэт мае каля 124 000 выпускнікоў ва ўсіх 50 штатах ЗША і 67 краінах свету.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў і літаратуры
- Каледж прыродазнаўчых навук
- Каледж навук пра здароўе
- Школа навук аб дадзеных
- Каледж інжынерыі і тэхналогій
- Школа кібербяспекі
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі і прафесійных студый
- Ганаровы каледж
- Школа аспірантуры
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Старога Дамініёна
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы