Універсітэт марской пяхоты ЗША

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт марской пяхоты ЗША
англ.: Marine Corps University
Арыгінальная назва англ.: Marine Corps University
Заснаваны 1989
Тып ваенная ВНУ
Размяшчэнне Вайсковая база «Куантыка», Вірджынія, ЗША
Сайт usmcu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт марской пяхоты ЗША (англ.: Marine Corps University) — амерыканская дзяржаўная спецыялізаваная ваенная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца на вайсковай базе «Куантыка» ў штаце Вірджынія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карані ўніверсітэта марской пяхоты бяруць свой пачатак у 1891 годзе, калі 29 афіцэраў наведвалі так званую прыкладную школу. У 1909 годзе гэты аб'ект стаў школай падрыхтоўкі афіцэраў, а затым пераехаў на базу марской пяхоты «Куантыка». У 1919 годзе генерал-маёр Джон А. Лежэн загадаў заснаваць школу падрыхтоўкі афіцэраў марской пяхоты. Брыгадны генерал Смедлі Д. Батлер стварыў курсы палявых афіцэраў у кастрычніку 1920 года і курсы камандзіраў роты ў ліпені 1921 года. Сучасны Універсітэт марской пяхоты ЗША быў заснаваны 1 жніўня 1989 года загадам каменданта корпуса марской пяхоты ЗША генерала Альфрэда М. Грэя.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Экспедыцыйная ваенная школа
  • Ваенны каледж марской пяхоты
  • Камандна-штабны каледж марской пяхоты
  • Школа перадавых баявых дзеянняў

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]