Універсітэт імя Джорджа Мэйсана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт імя Джорджа Мэйсана
англ.: George Mason University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: George Mason University
Заснаваны 1949
Студэнты 38 541[1]
Размяшчэнне Фэрфакс, Вірджынія, ЗША
Сайт gmu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт імя Джорджа Мэйсана (англ.: George Mason University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Фэрфакс у штаце Вірджынія.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў першапачаткова заснаваны ў 1949 годзе як рэгіянальнае аддзяленне Вірджынскага ўніверсітэта ў Паўночнай Вірджыніі. Названая ў гонар бацькі-заснавальніка ЗША Джорджа Мэйсана ў 1959 годзе, вучэльня стала незалежным універсітэтам у 1972 годзе. З тых часоў вучэльня ператварылася ў буйнейшы дзяржаўны ўніверсітэт у Вірджыніі.

Універсітэт кіруе чатырма кампусамі ў Вірджыніі, якія знаходзяцца ў акругах Фэрфакс, Арлінгтан, Фронт-Роял і Прынс-Уільям. Ён таксама кіруе канферэнц-цэнтрам у Лортане і міжнародным кампусам у Інчхоне, Паўднёвая Карэя. Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца ў Фэрфаксе, штат Вірджынія.

Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Два прафесара ўніверсітэта, Джэймс М. Бьюкенен ў 1986 годзе і Вернан Л. Сміт у 2002 годзе, былі ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па эканоміцы.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Школа права
  • Школа міру і вырашэння канфліктаў
  • Каледж адукацыі і развіцця чалавека
  • Каледж інжынерыі і камп'ютарных навук
  • Каледж гуманітарных і сацыяльных навук
  • Каледж грамадскага здароўя
  • Каледж прыродазнаўчых навук
  • Каледж візуальных і выканальніцкіх мастацтваў
  • Школа палітыкі і дзяржаўнага кіравання
  • Школа бізнесу

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]