Перайсці да зместу

Уральскія пельмені

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уральскія пельмені
Калектыў каманды "Уральскія пяльмені" ў 2011 годзе
Калектыў каманды "Уральскія пяльмені" ў 2011 годзе
Спасылкі
pelmeny.net
IMDb ID 4793578

Уральскія пельмені (руск.: Уральские пельмени) — забаўляльная гумарыстычная тэлевізійная праграма, транслюецца на СТС з 2009 года. Вытворчасцю шоу займаецца творчае аб'яднанне «Уральскія пяльмені». Шоў мае высокі рэйтынг тэлеглядзення[1][2][3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Творчае аб'яднанне «Уральскія пельмені» з'явілася ў 1993 годзе як каманда КВЗ. Гэта была адна з самых папулярных каманд КВЗ. У 2000 годзе яна стала чэмпіёнкай вышэйшай лігі КВЗ[4].

З кастрычніка 2009 года «Уральскія пяльмені» выпускаюць ўласнае аднайменнае гумарыстычнае шоў на канале СТС[5][6].

Творчае аб'яднанне ўдзельнічае і ў стварэнні іншых тэлепраектаў. У прыватнасці, у 2012 годзе калектыў выпусціў на канале СТС гумарыстычнае талент-шоу «Мясарупка»[7]. У 2017-2018 гадах некаторыя ўдзельнікі калектыву ўдзельнічалі ў гумарыстычным шоу «вясёлы вечар» на канале Расія-1[8]. У 2023 годзе выйшаў сітком «Мама будзе супраць»[9].

Фармат[правіць | правіць зыходнік]

Шоў "Уральскія пяльмені" складаецца ў асноўным з камічных сцэн (гумар на бытавыя і сацыяльныя тэмы, рэдка на палітыку). Гумарысты таксама выконваюць вясёлыя песні, паказваюць пародыі на вядомых асоб і тэлеперадачы, ладзяць інтэрактывы з гасцямі ў зале і імправізацыі[10].

Да 2016 года вядучым шоў быў Сяргей Нетиевский. З 2016 года праграму вядуць Максім Ярыца і Арцём Пушкін.

Сцэнары гумарыстычных нумароў пішуць як самі акцёры, так і сцэнарысты[11].

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Дзеючы[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзмітрый Сакалоў — заснавальнік каманды
  • Андрэй Ражкоў
  • Дзмітрый Бракоткін
  • Вячаслаў Мяснікоў
  • Сяргей Ісаеў
  • Максім Ярыца
  • Сяргей Яршоў
  • Аляксандр Папоў
  • Сяргей Калугін
  • Ілана Юр'ева
  • Ксенія Корнева
  • Арцём Пушкін
  • Даніла Пяткоў
  • Раман Постовалов

Будучы[правіць | правіць зыходнік]

  • Сяргей Неціеўскі
  • Сяргей Светлакоў
  • Юлія Міхалкова
  • Стэфанія-Мар'яна Гурская

Прэмія[правіць | правіць зыходнік]

  • У 2013 годзе калектыў атрымаў прэстыжную міжнародную тэлевізійную прэмію «ТЭФІ-Садружнасць»[12].
  • ТЭФІ 2018 — у намінацыі «гумарыстычная праграма/шоу»[13].
  • ТЭФІ 2023 — у намінацыі «гумарыстычная праграма/шоу»[14].

Зноскі

  1. ШОУ «УРАЛЬСКИХ ПЕЛЬМЕНЕЙ»: СТС – ЛИДЕР ПО РОССИИ! (руск.). tv21.ru. Праверана 9 чэрвеня 2024.
  2. «Уральские пельмени» объяснили свой новогодний успех на телевидении - NEWS.ru — 05.01.20. NEWS.ru (5 студзеня 2020). Праверана 9 чэрвеня 2024.
  3. Тина Канделаки объяснила успех шоу «Уральские пельмени» среди россиян (10 чэрвеня 2023). Праверана 9 чэрвеня 2024.
  4. История Уральских пельменей.
  5. "Уральские пельмени" ударили по кризису бубном. У знаменитой команды КВН — новое шоу на канале СТС (15 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2018.
  6. Сергей Нетиевский: "Надеюсь, мы закопаем топор войны" (4 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2017.
  7. Премьера на "СТС-Ладья": шоу "МясорУПка" с 28 сентября. vsluh.ru (20 верасня 2012).
  8. Перестановки на ТВ продолжаются: на очереди "Уральские пельмени" (9 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2019.
  9. "Уральские пельмени" приступили к съемкам своего первого сериала. kinometro.ru. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2023.
  10. "Шоу «Уральские пельмени": юмор у нас босяцкий… За это и любят!. wday.ru (17 красавіка 2015).
  11. Одними "Уральскими Пельменями" сыт не будешь: Попов впервые рассказал, сколько авторов пишут шутки для шоу. neva.today (1 жніўня 2023).
  12. "Уральские пельмени" получили ТЭФИ. API (23 верасня 2013).
  13. «Уральские пельмени» и сериал «Улетный экипаж» завоевали ТЭФИ (руск.). 5-tv.ru (3 кастрычніка 2018). Праверана 9 чэрвеня 2024.
  14. В Москве вручили премию ТЭФИ-2023. Kommersant (8 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]