Ржаўкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ржаўкаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Слаўгарадскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Ржаўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 30 лістапада 1961

Ржа́ўкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Ржаўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Урэцкі сельсавет у складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Урэчча. 21 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ржаўка, сельсавет перайменаваны ў Ржаўкаўскі (Ржаўскі) сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 23 мая 1945 года Прапойскі раён быў перайменаваны ў Слаўгарадскі. 30 лістапада 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кульшыцкага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.