Слаўгарадскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Слаўгарадскі раён
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Слаўгарад
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924,
6 студзеня 1965
Дата скасавання 25 снежня 1962
Кіраўнік Сяргей Валер'евіч Міхалюта[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 60,24 %, руская 37,61 %
Размаўляюць дома: беларуская 23,52 %, руская 66,37 %[2]
Насельніцтва (2009)
14 888 чал.[2] (17-е месца)
Шчыльнасць 11,28 чал./км² (19-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 94,63 %,
рускія — 3,86 %,
іншыя — 1,51 %[2]
Плошча 1 317,82[3] км²
(13-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
156 м[4]
Слаўгарадскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Слаўгарадскі раён на Вікісховішчы

Сла́ўгарадскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Быхаўскім, Чавускім, Чэрыкаўскім, Краснапольскім раёнамі Магілёўскай вобласці і Кармянскім і Рагачоўскім раёнамі Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Слаўгарад.

Станам на 2009 год з 15,2 тыс. жыхароў раёна ў Слаўгарадзе пражывае каля 8,2 тыс. Усяго на тэрыторыі раёна налічваецца 108 населеных пунктаў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на поўдні Магілёўскай вобласці.

Асноўныя рэкі — Сож з прытокамі ПроняРастай, Крупкай і Трасліўкай), Пясчанка, Касалянка з Пацэяй, Ельня, Галуба, Каменка, Якушаўка; Баброўка (прыток Дняпра), Хоцінка (прыток Расты).

Праз раён праходзіць аўтамабільная дарога БабруйскКрычаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года як Прапойскі раён у складзе Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Прапойск. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Аляксандраўскі, Васькавіцкі, Віраўскі, Гайшынскі, Іванішчавіцкі, Кульшыцкі, Лапаціцкі, Прапойскі, Старынкаўскі (Старынскі), Урэцкі, Целяшоўскі, Чарнякоўскі. 21 кастрычніка 1924 года Віраўскі сельсавет перайменаваны ў Рабавіцкі, Урэцкі — у Ржаўкаўскі (Ржаўскі). 21 жніўня 1925 года ўтвораны Каменкаўскі (Каменскі) сельсавет, Аляксандраўскі сельсавет перайменаваны ў Гіжэнкаўскі (Гіжэнскі). 24 верасня 1926 года скасаваны Прапойскі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Рэкценскі (Ракцянскі) і Рагоўскі (Рагінскі) сельсаветы скасаванага Журавіцкага раёна, якія 12 лютага 1935 года перададзены ў склад новаўтворанага Доўскага раёна. 12 сакавіка 1935 года Рагоўскі (Рагінскі) сельсавет вернуты ў склад Прапойскага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года Прапойск атрымаў статус гарадскога пасёлка. 23 мая 1945 года Прапойск перайменаваны ў Слаўгарад, Прапойскі раён — у Слаўгарадскі раён. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Іванішчаўскі, Рабавіцкі, Рагоўскі, Чарнякоўскі сельсаветы, утвораны Прудоцкі сельсавет. 11 чэрвеня 1957 года да раёна далучаны Рэкценскі сельсавет Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. 31 сакавіка 1958 года да раёна далучаны Баханскі і Вяліказімніцкі сельсаветы Быхаўскага раёна. 30 лістапада 1961 года скасаваны Вяліказімніцкі, Гайшынскі, Прудоцкі, Ржаўкаўскі, Рэкценскі, Целяшоўскі сельсаветы, утвораны Свенскі сельсавет. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, горад Слаўгарад, Баханскі, Васькавіцкі, Кульшыцкі і Свенскі сельсаветы перададзены Быхаўскаму раёну, Каменкаўскі і Старынкаўскі сельсаветы — Краснапольскаму раёну, Гіжэнкаўскі і Лапаціцкі сельсаветы — Чавускаму раёну.

6 студзеня 1965 года Слаўгарадскі раён утвораны зноў, уключаў горад Слаўгарад, Баханскі, Васькавіцкі, Кульшыцкі, Свенскі сельсаветы Быхаўскага раёна, Лапаціцкі і Целяшоўскі сельсаветы Чавускага раёна, Каменкаўскі і Старынкаўскі сельсаветы Краснапольскага раёна. 15 студзеня 1965 года Целяшоўскі сельсавет перайменаваны ў Гіжэнкаўскі. 30 студзеня 1992 года скасаваны Старынкаўскі сельсавет, 24 чэрвеня 1992 года — Баханскі і Кульшыцкі сельсаветы. 20 кастрычніка 1995 года горад Слаўгарад і Слаўгарадскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 6 лютага 1996 года ўтвораны Кабінагорскі сельсавет. 17 чэрвеня 2006 года скасаваны Каменкаўскі сельсавет[5].

Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік у выглядзе адлітага з бронзы арла, які стаіць над варожым сцягам і Свята-Петра-Паўлаўскі Храм-помнік, пабудаваныя ў 2008 годзе да 300-годдзя бітвы пры Лясной у аграгарадку Лясная за 13 км на поўнач ад Слаўгарада, дзе ў час Паўночнай вайны рускія войскі атрымалі перамогу над шведамі.
  • Блакітная крыніца, помнік прыроды Рэспубліканскага значэння

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]