Усевалад Антонавіч Лагуноўскі
Усевалад Антонавіч Лагуноўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 верасня 1934 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Усевалад Антонавіч Лагуноўскі (4 верасня 1934, Менск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1964 годзе. З 1964 г. — выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1986 года — Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Член КПСС з 1976 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы: помнікі Аляксандру Матросаву ў в. Чарнушкі (1978), партызанскіх баз каля возера Нарач (1979), спаленай вёскі Любяльполь (1983), воінам і партызанам у саўгасе «Дуброўка» (1982).
Аўтар вынаходстваў у вобласці архітэктурнага праектавання (АС № 207009), прыбора для малявання перспектыў (1975). Працаваў над пытаннямі педагогікі і мадэлявання архітэктуры.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны сярэбраным (1983) і двума бронзавымі (1975, 1977) медалямі ВДНГ СССР.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лагуновский Всеволод Антонович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 4 верасня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БНТУ
- Выкладчыкі БНТУ
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя