Усесаюзны навукова-даследчы інстытут селекцыі пладовых культур

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дзяржаўная навуковая ўстанова «Усерасійскі навукова-даследчы інстытут селекцыі пладовых культур» (УНДІСПК) — навуковая ўстанова Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук — найстарэйшае памалагічная і садоўніцкая ўстанова Расіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя заснавання інстытута непарыўна звязана з імем графа Паўла Дзмітрыевіча Кісялёва, Міністра дзяржаўных маёмасцяў Расійскай імперыі ва ўрадзе Імператара Мікалая I.

У 1842 годзе выходзіць палажэнне пра садовыя установы, у якім прадугледжвалася стварэнне казённых драўняных гадавальнікаў[1].

15 верасня 1843 года Трэці Дэпартамент Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў, на падставе загаду П. Д. Кісялёва, выдаў загад за № 12506 з прапановай заснаваць у Арлоўскай губерні драўняны гадавальнік або казённы сад.

Мэтамі стварэння гадавальніка пазначаліся развіцце садаводства ў дзяржаўных сялян, акліматызацыя і распаўсюджванне карысных пладовых, ягадных, дэкаратыўных і агароднінных культур. Да нашых дзён дайшоў ліст ад 26 сакавіка 1845 года на імя кіраўніка Арлоўскай палатай дзяржаўных маёмасцяў:

Арлоўскі драўняны гадавальнік, плошчай 15 дзесяцін быў уладкаваны на паўднёвай ўскраіне Арла, на беразе Акі. 28 красавіка 1845 года адбылося яго афіцыйнае адкрыццё. Гэты дзень дагэтуль штогод адзначаецца як дзень нараджэння інстытута.

Арганізацыя гадавальніка дабратворна адбілася на развіцці садаводства ў Арлоўскай губерні. Так, у справаздачы за 1853 год адзначалася, што з моманту заснавання гадавальніка, колькасць садоў паблізу горада Арла ўзрасла ў 10 разоў. У 1847 годзе, пры гадавальніку была створана школа садаводства, у якую прымалі на вучобу юнакоў 15-17 гадоў з ліку сялянскіх дзяцей Арлоўскай і Курскай губерняў. Выпускнікоў звычайна запрашалі на працу ў дваранскія сядзібы. C канца 80-х гадоў XIX стагоддзя пры гадавальніку арганізаваны курсы пладаводства для настаўнікаў агульнаадукацыйных школ. З 1887 года на базе гадавальніка пачата вытворчасць пладовых і ягадных вінаў.

З 1896 года пачынаецца вывучэнне і акліматызацыя канадскіх і паўночна-амерыканскіх сартоў яблыні.

У 1922 годзе на базе гадавальніка ствараецца Арлоўскі памалагічны расаднік. Да гэтага часу, плошча гаспадаркі складала каля 30 га, у тым ліку, пладовы гадавальнік — 6,6 га, фруктовы сад — 2,3 га, дэндралагічнае аддзяленне — 1,8 га, парк — 2 га, вішнёвы сад, пчальнік і пабудовы — 2,3 га, агарод — 2,6 га. У гэтым жа годзе, плошча гаспадаркі была пашырана яшчэ на 21 гектар.

У 1930 годзе на базе расадніка ствараецца саўгас № 13 Садвінтрэста. У 1933 годзе, на базе саўгаса ствараецца Арлоўскі апорны пункт Усерасійскага НДІ садаводства імя Мічурына І. В., у 1934 годзе ен пераўтвараецца ў пашыраны апорны пункт па садоўніцтву.

З 1937 года пачынаюць наладжвацца кантакты з замежнымі навуковымі арганізацыямі, у прыватнасці, з Бруклінскім пладовым гадавальнікам, размешчаным у штаце Паўдневая Дакота (ЗША) і яго заснавальнікам і кіраўніком, прафесарам Карлам А Гансенам.

У 1947 годзе, пашыраны апорны пункт пераўтвараецца ў Арлоўскую пладова-ягадную доследную станцыю. З 1977 года станцыя станавіцца занальнай. У чэрвені 1990 года, на базе станцыі створаны Навукова-даследчы інстытут селекцыі і сартаразвядзення пладовых культур. У 1992 годзе, ён пераўтвараецца ва Усерасійскі навукова-даследчы інстытут селекцыі пладовых культур (УНДІСПК).

У цяперашні час, УНДІСПК — адзін з вядучых селекцыйных цэнтраў Расіі і Еўропы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Дэндралагічны парк УНДІСПК[1]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Следует отметить, что Павел Дмитриевич с особенной любовью относился к искусственному разведению деревьев (см. Арнольд Ф. К. История лесоводства. / Репр. изд. 1885 г. — М., 2004. — 411 с.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.