Дзесяціна (мера плошчы)
Дзесяці́на — састарэлая руская пазямельная мера, вядомая з канца XV стагоддзя. Назва паходзіць ад першапачатковага спосабу вызначэння памеру адзінкі: квадрата з бакамі, якія раўняліся 1/10 вярсты[1][2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова дзесяціна вымяралася дзвюма чвэрцьмі і ўяўляла сабой квадрат з бакамі ў 1/10 вярсты. Плошча такой дзесяціны складала 2500 квадратных сажняў[1][2]. Межавой інструкцыяй 1753 года памер казённай дзесяціны быў вызначаны ў 2400 квадратных сажняў (каля 1,0925 га)[2].
У XVIII — пачатку XX стагоддзя ўжываліся таксама іншыя разнавіднасці гэтай меры[2]:
- Гаспадарчая (касая) дзесяціна — 3200 квадратных сажняў (памер 80 × 40).
- Гаспадарчая круглая дзесяціна — 3600 квадратных сажняў (памер 60 × 60).
- Сотенная дзесяціна — 10 000 квадратных сажняў (памер 100 × 100).
- Бахчавая дзесяціна — 800 квадратных сажняў (памер 80 × 10)[2].
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у сувязі з пераходам да метрычнай сістэмы мер паводле дэкрэта СНК РСФСР ад 14 верасня 1918 года, прымяненне дзесяціны было абмежавана. З 1 верасня 1927 года выкарыстанне гэтай адзінкі было цалкам забаронена[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Я. К. Анішчанка. Дзесяціна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 108. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Десятина // Т. 8. Дебитор — Евкалипт. — М. : Советская энциклопедия, 1972. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Каменцова Е. И., Устюгов Н. В. Русская метрология. — М., 1965.