Вялікая рыфтавая даліна

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Усходне-Афрыканская рыфтавая даліна)
Jump to navigation Jump to search
Вялікая рыфтавая даліна на карце Афрыкі

Вялікая рыфтавая даліна — буйнае рыфтавае ўтварэнне рэльефу, якое распасціраецца прыкладна на 6000 км ад паўночнай Сірыі да цэнтральнага Мазамбіка ва Усходняй Афрыцы. Шырыня даліны складае ад трыццаці да ста кіламетраў, глыбіня — ад некалькіх сотняў да тысяч метраў. Сфармавалася ў выніку геалагічных зрухаў на мяжы Афрыканскай і Аравійскай тэктанічных пліт.

На працягу наступных мільёнаў гадоў геолагі чакаюць разбурэння і разыходжання хрыбтоў, што аддзяляюць упадзіну Афар ад Чырвонага мора. У выніку мора затопіць упадзіну і гэта стане пачаткам вялікага ўсходне-афрыканскага мора, якое, на думку вучоных, канчаткова сфарміруецца ў праз 10 млн гадоў.

Шэраг вучоных звязвае з Вялікай рыфтавай далінай пачатковыя этапы эвалюцыі чалавечай галіны гамінідаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Галоўныя геалагічныя фармацыі Афрыкі