Усходняя жамчужына
Выгляд
| Славутасць | |
| Усходняя жамчужына | |
|---|---|
| | |
| 31°14′30″ пн. ш. 121°29′41″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктар | East China Architectural Design & Research Institute[d][1] |
| Дата заснавання | 1998 |
| Вышыня | 468 м |
| Матэрыял | сталь і бетон |
«Усходняя жамчужына» — самая высокая тэлевежа ў Азіі (вышыня 468 метраў), чацвёртая па вышыні ў свеце, галоўная славутасць раёна Пудун у Шанхаі. Сфера, што вянчае вежу, мае дыяметр 45 метраў і знаходзіцца на вышыні 263 метра над зямлёй.
У вежы знаходзіцца:
- рэстаран, на вышыні 267 метраў
- танцавальная пляцоўка, бар і 20 пакояў з караоке — на вышыні 271 метр
- пентхаус з агляднай пляцоўкай, канферэнц-залай і кававыя крамай — на вышыні 350 метраў
Побач размешчаны 88-павярховы небаскроб «Цзінь Маа», пяты па велічыні ў свеце. Тэлевежа вельмі прыгожа выглядае ўначы, з падсветкай.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) — ISBN 978-7-208-15187-1
