Перайсці да зместу

Ушацкая цэнтральная раённая бальніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ушацкая ЦРБ
Размяшчэнне
Каардынаты
Адрас Віцебская вобласць, Ушацкі раён, г. п. Ушачы, вуліца Савецкая, 74.
ushzrb.by

УАЗ «Ушацкая цэнтральная раённая бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Ушацкага раёна. Будынак ЦРБ знаходзіцца ва Ушачах.

У 1932 годзе быў заснаваны раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Працуе Цэнтральная раённая аптэка № 65. Яе філіялы знаходзяцца ў Вялікіх Дольцах, Дубраўцы, аптэчныя пункты 1-й катэгорыі ў Глыбачанах, Кублічах і пры раённай бальніцы.

У раёне знаходзіцца пансіянат «Лясныя азёры», санаторый «Вечалле»[1].

Спіс лекава-прафілактычных устаноў

[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскім абслугоўваннем ва Ушацкім раёне займаецца Ушацкае тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне, у склад якога ўваходзяць:

  • Ушацкая цэнтральная раённая бальніца
  • Ушацкая раённая паліклініка
  • Вялікадолецкая ўчастковая бальніца
  • Глыбачанская ўчастковая бальніца
  • Дубраўская ўчастковая бальніца
  • 18 ФАПаў у сельскай мясцовасці

Структура Ушацкай ЦРБ

[правіць | правіць зыходнік]

Ва Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы ёсць наступныя аддзяленні:

  • тэрапеўтычнае
  • хірургічнае
  • дзіцячае
  • інфекцыйнае
  • радзільнае
  • гінекалагічнае
  • рэанімацыйнае
  • фізіятэрапеўтычнае
  • аддзяленне хуткай дапамогі

Зноскі

  1. МЕДЫЦЫНА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2019. Праверана 3 красавіка 2020.