Ушы Дызль
Выгляд
| | |
| Арыгінальнае імя | ням.: Uschi Disl |
| Нарадзілася |
15 лістапада 1970[1] (55 гадоў) |
| Грамадзянства | |
Урсула «Ушы» Дызль (ням.: Ursula «Uschi» Disl; нар. 15 лістапада 1970, Бад-Цёльц, Баварыя, ФРГ) — нямецкая біятланістка, удзельніца і медалістка пяці зімовых Алімпіяд. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка, васьміразовая пераможца чэмпіянатаў свету, шматразовы алімпійскі і сусветны прызёр. Апроч біятлона ўдзельнічала таксама і ў спаборніцтвах па лыжных гонках. У 2003 годзе ў спрынце на этапе кубка свету ў Дзюсельдорфе фінішавала другі ў пары з Клаўдыяй Кюнцэль і чацвёртай у індывідуальных спаборніцтвах.
Завяршыла спартыўную кар’еру ў 2006 годзе пасля Алімпіяды ў Турыне.
Зноскі
- ↑ Ursula Disl // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.