Уілмінгтан (Паўночная Караліна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уілмінгтан
англ.: Wilmington
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
  • 137,615365 км²[2]
  • 137,271445 км² (1 красавіка 2010)[3]
Вышыня цэнтра
9 ± 0 м
Насельніцтва
  • 115 451 чал. (1 красавіка 2020)[4]
Часавы пояс
Тэлефонны код
910
Паштовыя індэксы
28401–28412, 28401, 28404 і 28408
Афіцыйны сайт
wilmingtonnc.gov (англ.)
Уілмінгтан на карце ЗША
Уілмінгтан (Паўночная Караліна) (ЗША)
Уілмінгтан (Паўночная Караліна)
Уілмінгтан (Паўночная Караліна) (ЗША)
Уілмінгтан (Паўночная Караліна)

Уілмінгтан (англ.: Wilmington) — горад у Паўночнай Караліне (ЗША), адміністрацыйны цэнтр акругі Нью-Ханавер. Насельніцтва — 100192 чалавек (2008). Цэнтр Кейп-Фіра — паўднёва-ўсходняга рэгіёну штата, у які акрамя акругі Нью-Ханавер уваходзяць таксама акругі Брансуік і Пендэр. Насельніцтва агламерацыі — 347012 чалавек (2008).

Назва гораду было дадзена ў гонар Спенсера Комптана, графа Уілмінгтана, які быў прэм’ер-міністрам пры двары Георга II.

Уілмінгтан быў заснаваны на рацэ Кейп-Фір. Стары горад захоўвае набярэжную даўжынёй у мілю, якая з’яўляецца турыстычнай славутасцю Уілмінгтан.

Да канца XIX стагоддзі горад быў найбуйным у Паўночнай Караліне; пры гэтым ён быў пераважна населены цемнаскурым насельніцтвам. Аднак у 1898 годзе белыя прыхільнікі Дэмакратычнай партыі ўчынілі тут пераварот супраць мясцовай улады і разню некалькіх дзясяткаў афраамерыканцаў.

У горадзе да 1961 года размяшчалася штаб-кватэра чыгуначнай кампаніі Atlantic Coast Line Railroad.

У 1993 годзе недалёка ад горада была пабудавана дэкарацыя горада яшчарак для фільма «Супер Браты Марыё» з Бобам Хоскінсам.

Зімой 2013 года ў горадзе здымалі серыял «Пад купалам» паводле аднайменнага рамана Стывена Кінга.

Зноскі