Стывен Кінг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стывен Кінг
Stephen King
Stephen King, Comicon.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Стывен Эдвін Кінг
Псеўданімы Рычард Бахман
Джон Свіфен
Дата нараджэння 21 верасня 1947(1947-09-21)[1][2][…] (72 гады)
Месца нараджэння Портленд, штат Мэн, ЗША
Грамадзянства Flag of the United States.svg ЗША
Жонка Tabitha King[d]
Дзеці Joe Hill[d], Owen King[d] і Naomi King[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці Раманіст
Аўтар кароткіх аповядаў
Сцэнарыст
Журналіст
Акцёр
Тэлевізійны прадзюсар
Рэжысёр
Гады творчасці з 1959
Жанр Жахі
Эпісталярная проза
Гатычны раман
Постапакаліпсіс
Трылер
Навуковая фантастыка
Валодае мовамі англійская[4]
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Подпіс Stephen King Signature.svg
stephenking.com
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Стывен Эдвін Кінг (англ.: Stephen Edwin King; 21 верасня 1947, Портленд, штат Мэн, ЗША) — амерыканскі пісьменнік, працуе ў жанрах жахаў, трылера, фантастыкі і містыкі.

Некаторыя творы апублікаваў пад псеўданімамі:

  • Рычард Бахман (англ.: Richard Bachman) — кнігі «Лютасць», «Доўгі шпацыр», «Дарожныя працы», «Беглы чалавек», «Які худнее», «Рэгулятары» і «Блейз»;
  • Джон Свіфен (англ.: John Swithen) — толькі аповяды.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Калі Стывену было 2 гады, яго бацька выйшаў з хаты па цыгарэты і не вярнуўся. Яго далейшы лёс так і застаўся загадкай. Пасля Стывен выпадкова знайшоў на гарышчы сшыткі — літаратурныя спробы бацькі.

Кінг пачаў кар’еру пісьменніка ў студзені 1959 года, калі разам са старэйшым братам намерыўся выдаваць мясцовую газету.

У 1966 Кінг скончыў сярэднюю школу і паступіў ва ўніверсітэт штата Мэн. Там ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай — Табітаю Спрус. У 1970 скончыў ўніверсітэт са ступенню бакалаўра, і яго прызналі непрыдатным да вайсковай службы. Першы час сям’я жыла на заработак Кінга ў пральні, жончыну стыпендыю і нешматлікія ганарары Кінга за друк яго апавяданняў у часопісах. У гэты час у іх нарадзіліся сын і дачка.

Увосень 1971 Кінг пачаў працаваць настаўнікам англійскай мовы ў школе горада Хэмпдэн (штат Мэн). Ягоная жонка знайшла ў сметніцы чарнаввы варыянт рамана «Кэры», які Стывен палічыў няўдалым і прымусіла дапісаць яго.

У 1974 выдавецтва «Doubleday» выдае раман «Кэры», за які Кінг атрымаў аванс 2500 $. Пасля выдавецтва прадала аўтарскія правы на «Кэры» Новай амерыканскай бібліятэцы за 400 000 $, палову з якіх атрымлівае Кінг. Гэта дазволіла яму пакінуць работу ў школе. Увосень 1974 Кінг пераязджае ў Боўлдэр, штат Каларада. Тут ён жыве год і працуе над раманам «Ззянне».

Напрыканцы 1970-х Кінг пад псеўданімам «Рычард Бахман» выдаў свой раман «Змірыцца з гэтым» пад назвай «Лютасць».

У 1982 з’яўляецца кніга «Стралок» — першы раман з цыкла «Цёмная Вежа».

У 1989 Кінг падпісаў кантракт з выдавецтвам «Вікінг», паводле якога мусіў атрымаць 35 млн $ за чатыры наступныя кнігі, але ў 1997 разарваў яго, бо планаваў атрымаць 17 млн $ за кнігу «Мех з косткамі». Дзеля гэтага ён падпісвае новы кантракт з выдавецтвам «Сайман энд Шустэр», па якім атрымлівае 8 млн $ авансу і 50 % прыбытку ад продажу.

У 1999 Кінга збіла машына. Пісьменнік атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні. Гэты выпадак ён апісаў у сваіх успамінах («Як пісаць кнігі») і ў сёмай частцы «Цёмнай Вежы».

У 2004 годзе выходзіць апошняя частка эпапеі «Цёмная вежа», якая, паводле абяцання пісьменьніка, павінна стаць яго апошняй работай. Але Кінг не стрымлівае абяцанне і працягвае публікаваць кнігі.

У 2009 годзе Стывен Кінг нарэшце апублікаваў раман «Пад купалам», які ён два разы беспаспяхова спрабаваў напісаць у 1970-х і 1980-х гадах[5][6].

У 2011 выйшаў раман «11/22/63». У 2012-м выйшаў восьмы том цыкла пра Цёмную Вежу, «Вецер скрозь замочную свідравіну»[7]. Таксама Кінг напісаў раман «Краіна радасці» (Joyland), і раман «Доктар Сон», працяг рамана «Ззянне», які выйшаў у верасні 2013 года.

Пераклады на беларускую мову[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову не перакладаўся.

Зноскі

  1. Stephen King // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stephen King // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Stephen Edwin King // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. J. Maslin Stephen King’s Latest Cast Feels Real. The New York Times (11 лістапада 2009).
  6. J. Parker Stephen King’s Glass ­Menagerie. The New York Times (5 лістапада 2009).
  7. StephenKing.com is proud to announce The Dark Tower: The Wind Through the Keyhole. The next installment of the epic series is set for release in 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]