Уільям Колінз (мастак)
Уільям Колінз | |
---|---|
англ.: William Collins | |
Дата нараджэння | 8 верасня 1788[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1847[1][2] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Harriet Geddes[d][3] |
Дзеці | Charles Allston Collins[d] і Wilkie Collins[d] |
Род дзейнасці | мастак, майстар афорту |
Жанр | жанравы жывапіс і пейзаж |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уільям Колінз (англ.: William Collins; 8 верасня 1788—17 лютага 1847) — англійскі жывапісец, вучань Дж. Морленда і Лонданскай акадэміі мастацтваў (куды быў абраны членам-карэспандэнтам у 1814 г. і акадэмікам у 1820 г.). Бацька пісьменніка Уілкі Колінза.
Колінз нарадзіўся ў Лондане ў 1788 годзе. Быў сынам Уільяма Колінза-старэйшага, ірландскага гандляра карцінамі і пісьменніка. З ранняга ўзросту праявіў схільнасць да мастацтва і некаторы час быў вучнем Джорджа Морленда.
У 1822 годзе ён ажаніўся з Гарыет Гедэс, сястрой мастачкі-партрэтысткі Маргарэт Сары Карпентэр.
Пісаў карціны народнага побыту, у якіх з асобай любоўю выводзіў на сцэну дзяцей з іх свавольствамі, радасцямі і горам, і даваў такую важную ролю пейзажнай абстаноўцы, што яго можна лічыць у такой жа ступені ландшафтыстам, як і жанрыстам. Творы Колінза не занадта вялікія па памеры, выкананы тонка, крыху сухавата і адрозніваюцца праўдзівасцю і цеплынёй зместу. Ён некалькі разоў падарожнічаў у Парыж, Бельгію, Галандыю, Германію, Ісландыю, і, правёўшы два гады (1837—1839) у Італіі, перайшоў там да рэлігійнага жывапісу, які, аднак, не павялічыў яго вядомасці, а наадварот, прывёў яго талент да заняпада. Лепшыя з яго жанравых карцін — «Шчаслівы, як кароль», «Вясковая ветлівасць», «Продаж любімага ягня», «Адплыццё рыбакоў», «Збіранне хмеля», «Разбуральнікі птушыных гнёздаў», «Адлёт марскіх птушак» і некаторыя інш.
Зноскі
- ↑ а б William Collins (painter) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France William Collins // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Kindred Britain