Уільям Эдуард Боінг
| Уільям Эдуард Боінг | |
|---|---|
| англ.: William Edward Boeing | |
| | |
| Уільям Боінг (злева) і Фрэдэрык Рэнтчлер, 1929 год | |
| Род дзейнасці | прадпрымальнік, бізнесмен, інжынер, лётчык |
| Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1881 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 28 верасня 1956 (74 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства |
|
| Бацька | Wilhelm Böing[d] |
| Дзеці | William E. Boeing Jr.[d] |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі | |
| Аўтограф |
|
Уільям Эдуард Боінг (англ. William Edward Boeing; 1 кастрычніка 1881, Дэтройт (Мічыган) - 28 верасня 1956) — амерыканскі самалётабудаўнік, заснавальнік амерыканскай авіябудаўнічай кампаніі Boeing (The Boeing Company).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Боінг вучыўся ў Ельскім універсітэце, але не атрымаў дыплома.
У 1903 пераехаў у Сіэтл, штат Вашынгтон, і спачатку, як і яго бацька, займаўся дрэваапрацоўчым бізнесам.
У 1910 захапіўся авіябудаваннем і прыняў удзел у першай амерыканскай авіявыставе, якая праходзіла ў Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія. Ён падняў у паветра свой першы самалёт ў 1915 годзе.
У 1916 Боінг са сваім сябрам распрацаваў гідрасамалёт B & W. Пазней, у тым жа годзе яны арганізавалі Пасіфік Аэра Продактс Компані (The Pacific Aero Products Company) для вытворчасці сваіх самалётаў. Кампанія памяняла сваю назву на Боінг (The Boeing Company) у 1917 годзе.
Доўгі час быў прэзідэнтам кампаніі, а затым і старшынёй савета дырэктараў.
У апошнія гады ён адышоў ад спраў і заняўся гадоўляй коней. У канцы жыцця прадаў свой пакет акцый і адасобіўся на ўласнай яхце ў берагоў Канады, дзе і памёр 28 верасня 1956 г..
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Боінг Уільям Эдуард Архівавана 2 красавіка 2012.
- Уільям Боінг Архівавана 18 сакавіка 2016.
- William Boeing (англ.)