Boeing
Стыль артыкула неэнцыклапедычны або парушае нормы літаратурнай беларускай мовы. |
| The Boeing Company | |
|---|---|
| англ.: Boeing | |
| | |
| | |
| Тып | Публічная кампанія |
| Лістынг на біржы | NYSE: BA |
| Заснаванне | 1916 |
| Заснавальнікі | Уільям Эдуард Боінг |
| Краіна | |
| Размяшчэнне |
|
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Джэймс МакНерні (старшыня савета дырэктараў і прэзідэнт) |
| Галіна | Авіябудаванне, касмічнае машынабудаванне |
| Прадукцыя | Грамадзянскія, ваенныя самалёты, касмічная тэхніка |
| Уласны капітал |
|
| Абарот | ▼ 64,3 млрд дол. (2010 год) |
| Аперацыйны прыбытак |
|
| Чысты прыбытак | ▲ 3,3 млрд дол. (2010 год) |
| Актывы |
|
| Капіталізацыя |
|
| Колькасць супрацоўнікаў | 160,5 тыс. чалавек (студзень 2011 года) |
| Дэвіз | Connect, Protect, Explore and Inspire the World through Aerospace Innovation[3] |
| Даччыныя кампаніі | Boeing Canada[d], Boeing International Corporation India Private Limited[d], Boeing UK[d], Boeing Rotorcraft Systems[d], Boeing Capital[d], Boeing Commercial Airplanes[d], Boeing Phantom Works[d], Boeing Australia[d], Boeing Defense, Space & Security[d], McDonnell Douglas, Boeing Spain[d], Alteon Training[d], Boeing Aircraft Holding Company[d] і Jeppesen[d] |
| Сайт | www.boeing.com |
The Boeing Company («Бо́інг») — авіякасмічная карпарацыя ў ЗША. Штаб-кватэра: Чыкага (ЗША).
Галоўныя вытв. падраздзяленні: «Камерцыйныя самалёты Боінга» [Boeing Commercial Airplanes] і «Інтэграваныя абаронныя сістэмы Боінга» [Boeing Integrated Defense Systems]. Вытв. магутнасці: 3 галоўныя вытв. раёны ў ЗША[заўв 1] і інш. (2006). Штат: больш за 150000 работнікаў у ЗША і 70 краінах свету (2006).
Абарот: ~61,5 млрд. USD за год (2006). Карпарацыя мае кліентаў у больш за 90 краінах свету, і з’яўляецца адным з найбольшых лідараў экспарту ЗША ў продажах.
Асноўныя кірункі дзейнасці: распрацоўка і выпуск авіякасмічнай тэхнікі (асабліва, пасажырскіх авіялайнераў, ваенных самалётаў), верталётаў, электронных і абаронных сістэм, ракет і ракет-носьбітаў, спадарожнікаў, інфармацыйнай і сувязной тэхнікі. Кампанія з’яўляецца адным з галоўных пастаўцаў паслуг для НАСА, аператарам «Спейс шатла» і Міжнароднай касмічнай станцыі, пастаўцам паслуг падтрымкі абсталявання ваенных і камерцыйных авіяліній.
Заснавана У. Боінгам 15.7.1916 як «Ціхаакіянскія авіяцыйныя вырабы» [Pacific Aero Products Co.][заўв 2]. Найстарэйшая авіяцыйная кампанія ў ЗША. Назва зменена на «Самалёты Боінга» [Boeing Airplane Co.] 9.5.1917. На 2007, у склад карпарацыі ўваходзяць такія вядомыя раней самастойныя вытворцы, як «Х’юз», «Роквел», «Макдонел Дуглас», «Сцірман», «Норт Амерыкан». Адпаведна, многія вядомыя прадукты гэтых вытворцаў носяць некалькі азначэнняў.
Першы серыйны прадукт: Боінг «Мадэль Сі» (1917).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
У 1929, «Боінг Эрплейн энд Транспарт Ка.» змяніла назву на «Юнайтэд Эркрафт энд Транспартэйшн Карп.», і да канца года ўлучыла ў сябе «Чэнс Воўт Карп.», «Гамільтан Металплэйн Дывіжн», «Боінг Эркрафт оф Кэнада», «Стаут Эрлайнс», «Нортрап Эвіэйшн Карп.», «Сцірман Эркрафт Ка.», «Сікорскі Эвійэшн Карп.», «Стандард Сціл Прапелер Ка.» і «Прат энд Уітні Эркрафт Ка.». Гэтае аб’яднанне, разам з іншымі падобнымі, было раздзелена ўрадам ЗША ў 1934—1935.
У 1996, кампанія аб’ядналася з авіякасмічнымі і абароннымі падраздзяленнямі «Роквела». Набытыя падраздзяленні атрымалі новую назву «Боінг Норт Амерыкан». У 1997, кампанія аб’ядналася з кампаніяй Макдонел Дуглас. У 2000, было паведамлена аб набыцці «Боінгам» касмічных і камунікацыйных магутнасцей камп. «Х’юз Электронікс».
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 1 чэрвеня 2020.
- ↑ https://finance.yahoo.com/quote/BA/ Праверана 26 лютага 2026.
- ↑ https://www.boeing.com/principles/vision.page
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (англ.)