ФК Дэпартыва Ла-Карунья

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дэпартыва Ла-Карунья
Поўная назва Real Club Deportivo de La Coruña, S.A.D.
Заснаваны 1906
Горад Ла-Карунья, Іспанія
Стадыён Рыясор
Умяшчальнасць: 32 660
Прэзідэнт Пака Сас[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Сегунда Дывізіён
2018/19 6 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Дэпартыва» (ісп.: Real Club Deportivo de La Coruña) ― іспанскі футбольны клуб з горада Ла-Карунья з аўтаномнай супольнасці Галісія. Заснаваны ў 1906 годзе. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Рыясор», што ўмяшчае 32 660 гледачоў.

Пераможца чэмпіянату Іспаніі (2000) і яшчэ пяць разоў фінішаваў другім (1950, 1994, 1995, 2001 і 2002). Двойчы выйграваў Кубак Іспаніі і тройчы Суперкубак. Пяць разоў прымалі ўдзел у Лізе чэмпіёнаў і столькі ж разоў у Кубку УЕФА. Да правядзення чэмпіянату Іспаніі клуб шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам Галісіі (1927, 1928, 1931, 1933, 1937, 1940).

Галоўным праціўнікам клуба з’яўляецца іншая каманда з Галісіі — «Сельта» з Віга. Традыцыйна гуляе ў бела-сініх паласатых кашулях і сініх шортах і гетрах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1902 годзе Хасэ Марыя Абала вярнуўся дадому ў Ла-Карунью пасля навучання ў Англіі, дзе ён пазнаёміўся з гульнёй у футбол. У 1904 годзе ён разам з сябрамі сабралі каманду, якую назвалі «Карунья» (ісп.: Coruña). Гульня ў горадзе стала больш папулярнай, калі ў прэстыжнай гімназіі горада Sala Calvet футбол быў уведзены ў праграму навучання.

У снежні 1906 года вучні гімназіі згаданай вышэй стварылі сваю ўласную каманду, якую назвалі Club Deportivo da Sala Calvet. Праз два з паловай гады клуб атрымаў статус каралеўскага ад Альфонса XIII і з гэтага часу існуе цяперашні назва каманды Real Club Deportivo de A Coruña.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на верасень 2019 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Іспанія Бр Дані Хіменес 1983
2 Іспанія Аб Давід Сімон 1988
3 Італія Аб Мікеле Сома 1995
4 Іспанія ПА Алекс Бергантыньяс Капітан каманды 1985
5 Грэцыя Аб Васіліс Лампропулас 1990
6 Іспанія ПА Перу Наласкаайн 1998
7 Іспанія Нап Борха Валье 1992
8 Іспанія ПА Вісентэ Гомес 1988
9 Венесуэла Нап Крысціян Сантас 1988
10 Іспанія ПА Агер Акетчэ 1993
11 Іспанія Нап Віктар Мальеха 2001
12 Італія Нап Самуэле Лонга 1992
Пазіцыя Імя Год нараджэння
13 Іспанія Бр Коке Руіс 1995
14 Іспанія Аб Луіс Руіс 1992
15 Іспанія Аб Франсіска Мантэра 1999
18 Перу Нап Луіс да Сілва 1996
19 Кот-д’Івуар Нап Мамаду Канэ 1991
20 Сербія Нап Саша Яванавіч 1991
21 Іспанія Аб Сальва Руіс 1995
22 Японія ПА Гаку Сібасакі 1992
23 Іспанія ПА Борха Галан 1993
24 Іспанія Аб Энека Баведа 1988
34 Іспанія Аб Муяід Садык Аліу 2000

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]