ФК Сент-Джонстан
| Сент-Джонстан | |||
|---|---|---|---|
| Поўная назва | St. Johnstone Football Club | ||
| Заснаваны | 1884 | ||
| Горад | Перт, Шатландыя | ||
| Стадыён |
Макдыярмід Парк Умяшчальнасць: 10 456 |
||
| Прэзідэнт | Стыў Браўн | ||
| Галоўны трэнер | |||
| Чэмпіянат | Прэм’ершып | ||
| 2021/22 | 11 месца | ||
| Сайт | perthstjohnstonefc.co.uk (англ.) | ||
| |||
«Сент-Джонстан» (англ.: St. Johnstone Football Club) ― прафесійны шатландскі футбольны клуб з горада Перт. Нягледзячы на тое, што клуб быў заснаваны ў 1884 годзе, першую гульню футбалісты згулялі толькі ў лютым 1885 года. Хатнія гульні з 1889 года праводзіць на стадыёне «Макдыярмід Парк».
З сезону 2009/10 клуб зноў прымае ўдзел у розыгрышы шатландскай Прэм’ер-лігі, пасля таго як сем сезонаў дагуль каманда праводзіла ў ніжэйшых лігах. Клуб гістарычна дастаткова часта хістаецца па першых двух дывізіёнах, то вылятаючы, то зноў вяртаючыся ў вышэйшую лігу. З-за гэтага клуб атрымаў мянушку Ё-Ё Клуб. Традыцыйна галоўнымі супернікамі з’яўляюцца два клубы з Данды: «Данды» і «Данды Юнайтэд». Матчы «Сент-Джонстана» з абодвума клубамі Данды маюць назва ― дэрбі Тайсайду, але асабліва матчы з «Данды» з’яўляюцца больш прынцыповымі.
За сваю больш чым стогадовую гісторыю клуб толькі адзін раз перамагаў у значных спаборніцтвах, выйграўшы ў 2014 годзе Кубак Шатландыі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка Шатландыі: 2014
- Уладальнік Чэлендж кубка Шатландыі: 2008
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Сент-Джонстан- Афіцыйны сайт
- Старонка на BBC Sport
- Старонка клуба на The Perthshire Advertiser Архівавана 13 мая 2008.