Фабада
Выгляд
| Фабада | |
|---|---|
| ісп.: Fabada | |
| | |
| Краіна паходжання | |
| Кампаненты | |
| Асноўныя | |
| Падача | |
| Тып стравы | hors-d'œuvre[d] |

Фаба́да (ісп.: fabada) — традыцыйная і самая вядомая страва астурыйскай кухні; густы, каларыйны суп з белай астурыйскай фасолі з беконам, кумпяком і каўбасой — звычайна чарыза і злёгку падвэнджанай астурыйскай марсільяй. Назва стравы паходзіць ад астурыйскага слова fabes, якое азначае «фасоля». Чырвоны колер фабадзе забяспечваюць папрыка і шафран. Фабада гатуецца на павольным агні на працягу некалькіх гадзін. Набор мясных інгрэдыентаў дадаецца ў страву ў апошні момант. Астурыйцы ядуць фабаду зімой на абед. Да фабады падаюць сідр, піва ці віно. У Іспаніі гатовая фабада прадаецца ў супермаркетах у кансервавых бляшанках.
Зноскі