Факультэт ваеннай разведкі ВАРБ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Факультэт ваеннай разведкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь‎
Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь
Заснаваны 20 ліпеня 2009
Тэлефон 287-42-57

Факультэт ваеннай разведкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь‎ — адзін з факультэтаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь‎.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт створаны 20 ліпеня 2009 года.

Палявыя і практычныя заняткі з ужываннем узбраення і ваеннай тэхнікі праводзяцца на палявой вучэбна-матэрыяльнай базе палігона «Белая Лужа» і воiнскiх часцей сіл спецыяльных аперацый. Вайсковыя стажыроўкі і практыкі арганізуюцца на базе злучэнняў і часцей Узброеных Сіл, у інтарэсах якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў.

Пасля завяршэння абучэння выпускнікі факультэта праходзяць службу на наступных першасных афіцэрскіх пасадах:

  • для выпускнікоў па спецыяльнасці «Кіраванне падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый» — камандзір узвода (групы) з наступным выкарыстаннем, без дадатковай падрыхтоўкі, на пасадах камандзіра роты, начальніка штаба, намесніка камандзіра батальёна;
  • для выпускнікоў па кірунку «Тэлекамунікацыйныя сістэмы (радыёкантроль і супрацьдзеянне)» — камандзір узвода, інжынер часці, начальнік пункта, начальнік змены аператараў пастоў з наступным выкарыстаннем, без дадатковай падрыхтоўкі, на пасадах камандзіра роты, старэйшага інжынера, начальніка цэнтра[1].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час уключае ў свой склад упраўленне факультэта, батальён курсантаў і тры кафедры:

  • разведкі і замежных армій;
  • радыёэлектроннай разведкі і радыёэлектроннай барацьбы;
  • сіл спецыяльных аперацый і вайсковай разведкі.

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

На факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка выпускнікоў па дзвюх спецыяльнасцях, тэрмін навучання па якіх складае 5 гадоў:

  • «Кiраванне падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый», кваліфікацыя «Спецыяліст па кіраванню з веданнем замежных моў», па спецыялізацыях: «Кiраванне падраздзяленнямі спецыяльнай разведкі»; «Кіраванне падраздзяленнямі вайсковай разведкі»; «Кіраванне мабільнымі падраздзяленнямі»;
  • «Тэлекамунікацыйныя сістэмы» па кірунку: 1-95 02 04-02 «Тэлекамунікацыйныя сістэмы (радыёкантроль і супрацьдзеянне)», кваліфікацыя «Інжынер. Спецыяліст па кіраванню», па спецыялізацыях: «Ужыванне, эксплуатацыя і рамонт сродкаў радыё- і радыётэхнічнай разведкі»; «Ужыванне, эксплуатацыя і рамонт сродкаў радыёэлектроннай барацьбы з наземнымі і самалётнымi сродкамі».

Начальнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Арцём Валянцінавіч Няверка

Зноскі