Факультэт ракетных войскаў і артылерыі ВАРБ
Факультэт ракетных войскаў і артылерыі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
ВАРБ | |
Заснаваны | 1992 |
Факультэт ракетных войскаў і артылерыі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь — адзін з факультэтаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Факультэт ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення вядзе з 1 жніўня 1992 года, калі на базе Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча быў cтвораны артылерыйскі факультэт. Першым начальнікам факультэта быў прызначаны генерал-маёр Аляксандр Паўлавіч Захаранка. У 1995 годзе пры стварэнні Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь артылерыйскі факультэт быў перайменаваны ў факультэт ракетных войскаў і артылерыі і ўключаны ў яе склад. У сувязі з правядзеннем арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў у 2005 годзе факультэт ракетных войскаў і артылерыі быў рэарганізаваны, а кафедры баявога прымянення падраздзяленняў ракетных войскаў і артылерыі, устройства і эксплуатацыі ракетна-артылерыйскага ўзбраення ўвайшлі ў склад агульнавайсковага факультэта.
У мэтах выканання Плана будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у мэтах якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў для ракетных войскаў і артылерыі на базе кафедраў баявога прымянення падраздзяленняў ракетных войскаў і артылерыі і ўстройства і эксплуатацыі ракетна-артылерыйскага ўзбраення 30 чэрвеня 2012 года створаны факультэт ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення.
Палявыя і практычныя заняткі з ужываннем узбраення і ваеннай тэхнікі праводзяцца на гарадку баявой работы, на палігоне «Белая Лужа», а таксама ў злучэннях і воінскіх часцях ракетных войскаў і артылерыі, базах і арсеналах артылерыйскага ўзбраення.
Пасля завяршэння абучэння выпускнікі факультэта праходзяць службу на наступных першасных афіцэрскіх пасадах: старшы афіцэр батарэі (камандзір агнявога ўзвода, узвода процітанкавых кiруемых ракет) камандзір узвода кіравання артылерыйскай (мінамётнай, рэактыўнай артылерыйскай) батарэі; начальнік разліку пускавой устаноўкі (баявой машыны рэактыўнай артылерыйскай батарэі буйнога калібра); начальнікаў службаў ракетна-артылерыйскага ўзбраення, інжынераў цэхаў рамонтных прадпрыемстваў і аддзелаў баз захоўвання[1].
Спецыяльнасці
[правіць | правіць зыходнік]Падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл і іншых сілавых структур краіны на факультэце ажыццяўляецца па 3 спецыяльнасцях і 3 спецыялізацыях:
- «Кіраванне падраздзяленнямі ракетных войскаў і артылерыі»;
- «Эксплуатацыя наземных сістэм узбраення» (спецыялiзацыi «Эксплуатацыя і рамонт артылерыйскага ўзбраення», «Эксплуатацыя і рамонт ракетнага ўзбраення і рэактыўных сістэм залпавага агню»);
- «Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм» (спецыялізацыя «Эксплуатацыя і рамонт артылерыйскіх радыётэхнічных сістэм»).
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У цяперашні час факультэт ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення ўключае ў сябе кіраўнiцтва факультэта, дывізіён курсантаў у складзе пяці курсаў, тры кафедры: баявога прымянення ракетных войскаў і артылерыі, кіравання ракетнымі ўдарамі і агнём артылерыі, прылады і эксплуатацыі ракетна-артылерыйскага ўзбраення.
Начальнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Паўлавіч Захаранка (1992—?)
- Валянцін Аляксеевіч Маныгiн
Зноскі
- ↑ Факультэт ракетных войскаў і артылерыі Архівавана 17 снежня 2018.