Перайсці да зместу

Факультэт прыродазнаўства БрДУ імя А. С. Пушкіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факультэт прыродазнаўства
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
Ранейшыя назвы Прыродазнаўча-матэматычны факультэт, аграбіялагічны факультэт, прыродазнаўча-геаграфічны факультэт, біёлага-хімічны факультэт, географа-біялагічны факультэт
Заснаваны 1950
Дэкан Алена Георгіеўна Арцямук
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь 224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
brsu.by/fakultet-estestv…

Факультэт прыродазнаўства — адзін з факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.

Быў створаны ў 1950 годзе як прыродазнаўча-матэматычны факультэт. У 1954 пераўтвораны ў факультэт прыродазнаўства. У 1959 быў зроблены першы набор на ствараемы аграбіялагічны факультэт, а факультэт прыродазнаўства перайменаваны ў прыродазнаўча-геаграфічны. У 1967 аграбіялагічны факультэт быў пераўтвораны ў біёлага-хімічны. У 1968 прыродазнаўча-геаграфічны факультэт быў пераўтвораны ў географа-біялагічны. У 1981 годзе географа-біялагічны і біёлага-хімічны факультэты аб’ядналіся ў факультэт прыродазнаўства.[1] 1 кастрычніка 1995 года факультэт прыродазнаўства быў рэарганізаваны ў біялагічны і геаграфічны факультэты. З 1 верасня 2021 года геаграфічны факультэт расфарміраваны, а кафедра геаграфіі і прыродакарыстання геаграфічнага факультэта ўключана ў структуру біялагічнага факультэта, які перайменаваны ў факультэт прыродазнаўства (загад рэктара ад 29 червеня 2021 года № 386).

Спецыяльнасці

[правіць | правіць зыходнік]

На аграбіялагічным факультэце навучанне ішло па спецыяльнасці «Біялогія і асновы сельскагаспадарчай вытворчасці», на прыродазнаўча-геаграфічным — па чатырох спецыяльнасцях: «Геаграфія і біялогія», «Біялогія і хімія», «Біялогія» і «Геаграфія». [1]

На факультэце прыродазнаўства ў 2026 годзе навучанне ішло па наступных спецыяльнасцях:[2]

Агульная вышэйшая адукацыя

[правіць | правіць зыходнік]
  • 6-05-0532-08 «Урбаналогія и сіці-менеджмент» (4 гады)
  • 6-05-0532-01 «Геаграфія» (4 гады)
  • 6-05-0511-03 «Мікрабіялогія» (4 гады)
  • 6-05-1013-01 «Турызм і гасціннасць» (4 гады)
  • 6-05-0113-03 «Прыродазнаўчая адукацыя (Біялогія і хімія)» (4 гады)
  • 6-05-0511-01 «Біялогія» (4 гады)
  • 6-05-0521-01 «Экалогія» (4 гады)
  • 6-05-0532-09 «Краіназнаўства і перакладчыцкая дзейнасць» (4,5 гады)

Паглыбленая вышэйшая адукацыя (магістратура)

[правіць | правіць зыходнік]
  • 7-06-0532-01 «Геаграфія»
  • 7-06-0511-01 «Біялогія»
  • 7-06-1013-01 «Турызм і гасціннасць»
  • Заалогіі
  • Батанікі
  • Хіміі
  • Агульнай геаграфіі
  • Геаграфіі Беларусі[1][3][4][5]
  • Батанікі і экалогіі[6]
  • Заалогіі, генетыкі і хіміі[6]
  • Геаграфіі і прыродакарыстання[7]
  • Біялагічных і хімічных тэхналогій[6]
  • Гарадскога і рэгіянальнага развіцця[7]