Факультэт эканомікі і фінансаў ПалесДУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факультэт эканомікі і фінансаў ПалесДУ
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт
Заснаваны 2020
Дэкан Таццяна Аляксандраўна Бучык
Адрас 225710, г. Пінск, вул. Кірава, 24

Факультэт эканомікі і фінансаў ПалесДУ — адзін з факультэтаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт эканомікі і фінансаў створаны ў сакавіку 2020 года на зліцці двух факультэтаў: Факультэта банкаўскай справы і Эканамічнага факультэта.

Факультэт банкаўскай справы з’яўляецца пераемнікам Пінскага ўлікова-крэдытнага тэхнікума, які быў створаны ў адпаведнасці з Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 30 кастрычніка 1944 года[1].

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

  • Кафедра банкінгу і фінансавых рынкаў
  • Кафедра фінансавага менеджменту
  • Кафедра эканомікі і бізнесу
  • Кафедра маркетынгу і міжнароднага менеджменту
  • Кафедра міжкультурных камунікацый

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Фінансы і крэдыт
  • Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у прамысловасці
  • Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (знешнеэканамічныя сувязі)
  • Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве
  • Маркетынг
  • Бізнес-адміністраванне
  • Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)
  • Эканоміка (фінансавая і банкаўская)

Магістратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Фінансы, падаткаабкладанне і крэдыт»
  • «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт»
  • «Эканоміка»
  • «Маркетынг»

Аспірантура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фінансы, грашовае абарачэнне і крэдыт

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі