Факультэт дадатковай адукацыі ПалесДУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факультэт дадатковай адукацыі ПалесДУ
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт
Заснаваны 1 лістапада 2016
Дэкан Вольга Анатольеўна Хмель
Адрас 225710, г. Пінск, вул. Пушкіна, 4

Факультэт дадатковай адукацыі ПалесДУ — адзін з факультэтаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт быў утвораны загадам рэктара ад 1 лістапада 2016 года № 478. Факультэт у сваёй дзейнасці кіруецца Палажэннем «Аб факультэце дадатковай адукацыі». Навучальны працэс на факультэце ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых органаў кіравання, унутрывузаўскай дакументацыяй, якая рэгламентуе дзейнасць прафесарска-выкладчыцкага складу, слухачоў і супрацоўнікаў універсітэта[1].

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Банкаўская справа (кваліфікацыя «спецыяліст банкаўскай справы»)
  • Падаткі і падаткаабкладанне (кваліфікацыя «спецыяліст па падатках і падаткаабкладанні»)
  • Дзелавое адміністраванне (кваліфікацыя «менеджар-эканаміст»)
  • Трэнерская работа (з указаннем віду спорту) (кваліфікацыя «трэнер-выкладчык»)
  • Сучасная замежная мова (знешнеэканамічная дзейнасць) (кваліфікацыя «перакладчык-рэферэнт»)
  • Бухгалтарскі ўлік і кантроль у прадпрымальніцкай дзейнасці (кваліфікацыя «бухгалтар-эканаміст»)
  • Тураператарская і турагенцкая дзейнасць (кваліфікацыя «менеджар па фарміраванні і продажы турыстычнага прадукту»)

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі