Фантана (возера)
Выгляд
| Фантана | |
|---|---|
| ісп.: Lago Fontana | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 940 м |
| Плошча | 81,50 км² |
| Аб’ём | 6 439 гектаметр кубічны |
| Басейн | |
| Выцякаюць | рака Сенгер |
| Размяшчэнне | |
| Краіны | Аргенціна |
| Рэгіёны | правінцыя Чубут |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Фантана (ісп.: Lago Fontana) — ледніковае возера ў правінцыі Чубут, Аргенціна. Разам з суседнім возерам Ла-Плата стварае сістэму азёраў, якая дае пачатак рацэ Сенгер — буйнейшай на поўдні правінцыі.
Возера мае плошчу каля 8150 га, размешчана на вышыні 940 м над узроўнем мора ў даліне, якая акружана прыгожым букавым лесам. Рэчкай Рыа-Уніян звязана з возерам Ла-Плата, таксама ў яго ўпадаюць невялікія рэчкі Флорэс і Эль-Пескада і шматлікія ручаі. У адрозненне ад іншых азёраў у рэгіёне, яно не ўваходзіць у склад якога-небудзь нацыянальнага парку; тым не менш, пейзаж не быў істотна зменены чалавечай дзейнасцю. Насельніцтва ў раёне возера складае каля 40 жыхароў.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
