Ла-Плата (возера)
Выгляд
Ла-Плата | |
---|---|
ісп.: Lago La Plata | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 940 м |
Плошча | 76 км² |
Аб’ём | 7372 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 97 км |
Найбольшая глыбіня | 97 м |
Басейн | |
Упадаюць | рака Педрэра |
Выцякаюць | рака Рыа-Уніян |
Размяшчэнне | |
Краіны | Аргенціна |
Рэгіёны | правінцыя Чубут |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Возера Ла-Плата (ісп.: Lago La Plata) — ледніковае возера ў правінцыі Чубут, Аргенціна, ля мяжы з Чылі. Побач знаходзіцца возера Фантана, з якім яно злучана ракой Рыа-Уніян даўжынёй 1,5 км. Абодва возеры размешчаны ў падножжа Усходніх Андаў. Возера Ла-Плата глыбокае і з вельмі халоднай вадой, як і ўсе азёры Патагоніі. Возера сілкуецца вадой шматлікіх ручаёў і рэчак, найбольш буйная з якіх — Педрэра — упадае з поўдня.
Напачатку 2013 года з'явіўся праект стварэння нацыянальнага парку ў басейне возера, адным з галоўных чыннікаў з’яўляецца тое, што гэтыя мясціны насяляе адная з асноўных папуляцый андскага аленя, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення[1].
Зноскі
- ↑ [https://web.archive.org/web/20140308120020/http://www.diariocronica.com.ar/especial-82156-el-parque-nacional-en-lago-la-plata-nace-en-chubut.html Архівавана 8 сакавіка 2014. Архівавана 8 сакавіка 2014. Нацыянальны парк ля возера Ла-Плата нараджаецца ў Чубуце (ісп.)] Архівавана 8 сакавіка 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Карта правінцыі Чубут Архівавана 14 мая 2011.