Фантан Хавіс Аманда
Помнік | |
Хавіс Аманда | |
---|---|
Havis Amanda | |
60°10′03″ пн. ш. 24°57′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Фінляндыя |
Горад | Хельсінкі |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Скульптар | Віле Валгрэн |
Дата заснавання | 1906 і 1908[1] |
Дата пабудовы | 1908 год |
Вышыня | 5 м |
Матэрыял | бронза |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хавіс Аманда (Havis Amanda) — фантан на Гандлёвай плошчы Хельсінкі каля парку Эспланады.
Фантан, створаны скульптарам Віле Валгрэнам , быў адліты з бронзы ў Парыжы ў 1906 годзе, але з-за спрэчак наконт размяшчэння аголенай фігуры ў цэнтры сталіцы, ўсталяваны ён быў толькі ў 1908 годзе.
Статуя атрымала назву «Хавіс Аманда», што па-шведску азначае «марская німфа». У адрозненне ад іншых помнікаў, размешчаных у цэнтры Хельсінкі, гэты фантан адрозніваецца асутнасцю якой-небудзь афіцыёзнасці. Паводле меркавання архітэктара, вобраз маладой жанчыны, якая выходзіць з мора, найлепш сімвалізуе Хельсінкі. Манта, як празвалі статую ў народзе, стала амаль сімвалам горада, абавязанага сваім нараджэннем мору.
У 1930-я гады з'явілася традыцыя напярэдадні першамайскага свята «Вапу» надзяваць на галаву статуі студэнцкую фуражку. Узімку 1995 года, калі зборная Фінляндыі па хакеі стала Чэмпіёнам свету, 100 000 жыхароў сталіцы адзначалі гэту падзею на Гандлёвай плошчы, а німфу прыбралі ў майку хакейнай зборнай.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Kalha, Harri: Tapaus Havis Amanda : siveellisyys ja sukupuoli vuoden 1908 suihkulähdekiistassa. Sarja: Historiallisia tutkimuksia. [Helsinki]: [Suomalaisen Kirjallisuuden Seura], 2008. ISBN: 978-952-222-045-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фантан Хавіс Аманда