Феадосія Андрэеўна Барвінская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Феадосія Андрэеўна Барвінская
укр.: Феодосія Андріївна Барвінська
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1899(1899-06-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1966(1966-10-12) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія акцёрка
Гады актыўнасці 19131958
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
народны артыст Украінскай ССР

Феадосія Андрэеўна Барвінская (укр.: Феодосія Андріївна Барвінська; 11 чэрвеня 1899, Сумы — 12 кастрычніка 1966, Кіеў) — украінская актрыса, народная артыстка УССР (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 30 траўня 1899 года ў горадзе Сумы ў акцёрскай сям’і. У 14 гадоў пачала творчую працу на сцэне. У 1921—1958 гадах працавала ў Кіеўскім тэатры імя Франка.

Унутраны драматызм і вастрыня формы — галоўныя рысы творчай манеры артысткі. Сярод роляў Барвінскай — Аксана («Гайдамакі» паводле паэмы Шаўчэнкі), Наташа, Сафія («Мітусня», «Няшчасная» Карпенка-Карага), Карынкіна («Без віны вінаватыя» Астроўскага), Ліда («Платон Крэчат» Карнейчука), Стэхі («Назар Стадоля» Шаўчэнка) і іншыя. Здымалася таксама ў кіно («Іван», «Чырвоная хустка», «Пад залатым арлом»).

Памерла 12 кастрычніка 1966 года. Пахаваная ў Кіеве на Байкавых могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Украинская советская энциклопедия: в 12 томах = Українська радянська енциклопедія (укр.) / За ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Гол. редакція УРЕ, 1974—1985.