Феакі
Феа́кі (стар.-грэч.: Φαίᾱκες, Φαίηκες) — народ у старажытнагрэчаскай міфалогіі, які жыў на востраве Схерыя (асацыюецца з сучасным Корфу[1]). Феакі згадваюцца ў «Адысеі» Гамера. Лічыліся адным з блажэнных народаў, блізкіх да багоў, як і гіпербарэі, эфіёпы, латафагі. Лічылася, што заступнікам гэтага народа быў Пасейдон. Феакі шанавалі таксама Зеўса, Афіну, Гермеса і іншых багоў старажытнагрэчаскага пантэона. Феакі былі добрымі мараплаўцамі, іх караблі былі забяспечаны сістэмай навігацыі, якая дазваляла не заблудзіцца ў буры ці смузе.
Апісанне жыцця гэтага народа — заўсёднае свята, без сварак, разладаў, улада цара, абмежаваная саветам 12 старэйшын, — верагодна, было вобразам незямнога жыцця. У ладзе жыцця і менталітэце феакаў прасочваецца ўтапічнасць.
Паводле «Адысею» Гамера, караблі феакаў не мелі стырнаў, таму што маглі разумець думкі стырнікаў і самі плылі па задуманых маршрутах[2].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Феакі ў энцыклапедыі «Міфы народаў свету»