Гамер

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бюст Гамера ў Брытанскім музеі

Гаме́р (грэч.: Ὅμηρος, Hómēros; канец IX — пачатак VIII ст. да н. э.) — легендарны першы грэчаскі паэт і рапсод, якому прыпісваецца аўтарства эпічных паэм «Іліяда» і «Адысея».

Ягонае імя было прынята інтэрпрэтаваць як «закладнік» альбо «сляпы». За права звацца радзімай Гамера змагаліся сем гарадоў: Смірна, Хіёс, Калафон, Саламін, Родас, Аргас, Афіны.

На беларускую мову «Іліяду» пераклаў Браніслаў Тарашкевіч (да нас дайшлі фрагменты), урывак вядомы ў перакладзе Юльяна Дрэйзінa. Над перакладам «Адысеі» працавалі Міхайла Грамыка і Юльян Дрэйзін (пераклад не знойдзены), урывак са свайго перакладу апублікаваў Анатоль Клышка.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Гамер. Урыўкі з «Іліяды» і «Адысеі» / Гамер. Пер. са старажытнагрэч. Б. Тарашкевіча, Ю. Дрэйзіна, А. Клышкі // Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Ч. І. — Мн.: БГАКЦ, 1995. — С. 6—28.