Фема

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Фем)
Фемы Візантыйскай імперыі ў 1025 годзе.

Фе́ма (грэч. θέμα) — назва ваенна-адміністрацыйнай акругі Усходняй Рымскай (Візантыйскай) імперыі пасля эвалюцыйнай змены лацінскай мовы грэчаскай у якасці афіцыйнай і найбольш ужывальнай мовы дзяржавы. Фемы былі створаны ў сярэдзіне VII стагоддзі ўслед за адрыньваннем часткі візантыйскай тэрыторыі арабскімі заваёўнікамі.

Фемамі была заменена правінцыйная сістэма дыяцэзій, усталяваная імператарамі Дыяклетыянам і Канстанцінам I. Першыя фемы былі створаны на аснове лагерных стаянак арміі Усходняй Рымскай імперыі, іх назвы адпавядалі вайсковым часцям, якія былі іх прабацькамі.

Сістэма фемаў дасягнула свайго апагею ў IX—X стст., калі да стварэння новых тэрытарыяльных адзінак прывёў падзел старых і заваяванне новых земляў. Арыгінальная сістэма фемаў падверглася істотным зменам у XI і XII стагоддзях, але тэрмін заставаўся ва ўжытку ў якасці правінцыйнага і фінансавага абмежавання да самага канца імперыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Treadgold, Warren (1997). A History of the Byzantine State and society. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |year= (даведка)
  • Treadgold, Warren. Byzantium and Its Armies, 284-1081.
  • Haldon, John F. (1990). Byzantium in the Seventh Century: The Transformation of a Culture. Cambridge University Press. ISBN 978-0521319171.
  • Haldon, John F. (1999). Warfare, state and society in the Byzantine world, 565–1204. Routledge. ISBN 1857284941.