Дыяцэзія (адміністрацыйная адзінка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Тэрмін дыяцэзія першапачаткова пазначаў гарадскую акругу ў старажытным Рыме — з I стагоддзя да н.э.; пазней, у часы прынцыпата, — частка правінцыі (епархіі); пасля рэформаў Дыяклетыяна, у канцы III стагоддзя — буйную адміністрацыйную адзінку, у склад якой уваходзіла некалькі правінцый. Правінцыі былі размеркаваны па 12 дыяцэзіях , да моманту падзелу імперыі на заходнюю і ўсходнюю ў 395 годзе — 15. Кіраваў дыяцэзіяй (і правінцыямі) вікарый (лац.: vicarius), падпарадкаваны пасля 312 года прэфекту прэторыя. Сістэма дыяцэзій праіснавала ў Візантыйскай імперыі да 630 года, калі быў уведзены падзел на фемы.