Перайсці да зместу

Арабскія заваяванні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
     Пашырэнне пры Магамеце, 622–632 гг.      Пашырэнне пры «праведных халіфах», 632–661 гг.      Пашырэнне пры Амеядах, 661–750 гг.

Арабскія заваяванні – серыя ваенных паходаў арабаў-мусульман у VII–VIII ст.ст., якая прывяла да стварэння мусульманскай імперыі – Арабскага халіфата[1].

Заваяванні пачаліся яшчэ пры жыцці Магамета, які заснаваў ісламскую дзяржаву ў Аравіі. У далейшым арабы заваявалі велізарныя тэрыторыі ў Азіі, Афрыцы і Еўропе.

З 622 года Магамет жыў у горадзе Ятрыб, дзе ён з гнанага прапаведніка ператварыўся ў духоўнага і палітычнага кіраўніка мусульманскай абшчыны. Галоўнай задачай Мухамеда стала падпарадкаваць сабе Мекку, чаго ён змог дамагчыся ў 630 годзе. Тады ж Магамету падпарадкаваліся і качэўнікі ўнутраных абласцей Аравіі.

У 632 годзе Магамет памёр. Яго пераемнікам (халіфам) быў абраны адзін з бліжэйшых яго паплечнікаў – Абу Бакр ас-Сідзік. Ён сутыкнуўся з тым, што плямёны, якія нядаўна прынялі іслам, сталі адмаўляцца ад новай рэлігіі. На працягу года войскі мусульман змаглі зламаць разрознены супраціў адступнікаў.

Пры другім халіфе, Умары ібн аль-Хатабе (634–644 гг.), атрады бедуінаў, натхнёныя ідэяй свяшчэннай вайны (джыхаду), абрынуліся на суседнія краіны. Візантыйская армія была разбіта на рацэ Ярмук у Сірыі, а сасанідская – каля горада Кадысія на Еўфраце.

Арабы заваявалі Сірыю, Месапатамію (па-арабску – Ірак), Палестыну, Егіпет, а затым і апошні сасанідскі шах Ездзігерд III пацярпеў канчатковае паражэнне ў 643 годзе. Заваёўнікі знайшлі падтрымку ў часткі мясцовага насельніцтва, бо іудзеі і хрысціяне, прыхільнікі аднабожжа, лічыліся блізкімі да мусульман, а пераследам пры першых халіфах падвяргаліся перш за ўсё язычнікі.

Да канца VII ст. арабы падпарадкавалі сабе частку Арменіі, Паўднёвы Азербайджан, Кабул і частку Паўночнай Афрыкі. Да 711 года цалкам былі захоплены афрыканскія ўладанні Візантыі на захад ад Егіпта, якія атрымалі арабскую назву «Магрыб» (захад) – сучасныя Лівія, Туніс, Алжыр, Марока.

Палкаводзец Тарык бін Зіяд пераправіўся праз праліў Геркулесавы слупы, названы яго імем (Гібралтар), і ў 714 годзе пакарыў большую частку ўладанняў вестготаў на Пірэнейскім паўвостраве. Іншы военачальнік, Кутейба ібн Муслім, падпарадкаваў халіфату Харэзм і Бухару, а ў 715 годзе — Самарканд.

Моцнае супраціўленне было аказана арабам на Паўднёвым Каўказе. Толькі ў 20-х гадах VIII ст., калі прайшлі з агнём і мячом па Арменіі і Албаніі (Паўночнаму Азербайджану), арабы падпарадкавалі сабе вобласці да Вялікага Каўказскага хрыбта, уключаючы Усходнюю Грузію. На ўсходзе была заваявана даліна Інда.

Аднак перыяд пераможных заваёўных паходаў не мог доўжыцца бясконца. У 732 годзе пры Пуацье ў Галіі арабаў разбілі франкі на чале з Карлам Мартэлам. У 737 годзе палкаводзец Мерван, які перамог хазар на Паўночным Каўказе, дайшоў да ракі Дон і павярнуў назад. Нарэшце, у 751 годзе, прасоўванне арабаў ля горада Тараз на Вялікім шаўковым шляху спынілі кітайцы[2].

Асноўныя этапы

[правіць | правіць зыходнік]