Перайсці да зместу

Фларыдскі Атлантычны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фларыдскі Атлантычны ўніверсітэт
англ.: Florida Atlantic University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Florida Atlantic University
Заснаваны 1961
Студэнты 26 857 і 22 248[1]
Краіна
Размяшчэнне Бока-Ратон, Фларыда, ЗША
Сайт fau.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фларыдскі Атлантычны ўніверсітэт (англ.: Florida Atlantic University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Бока-Ратон, штат Фларыда.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт з'яўляецца часткай Сістэмы дзяржаўных універсітэтаў штата Фларыда. Ён быў створаны як пяты дзяржаўны універсітэт у Фларыдзе. Універсітэт хутка вырас і стаў адной з буйнейшых устаноў адукацыі ў штаце па колькасці студэнтаў. Фларыдскі Атлантычны ўніверсітэт прапануе больш за 180 праграм бакалаўрыяту і магістратуры ў сваіх 10 акадэмічных каледжах. Вучэльня адкрылася ў 1964 годзе як першы дзяржаўны ўніверсітэт у ваколіцах Маямі, прапаноўваючы толькі поўную вышэйшую адукацыю. Гадавы бюджэт універсітэта складае каля 1 мільярда долараў ЗША, а гадавы эканамічны эфект — больш 6 мільярда долараў ЗША. З 1964 года ўніверсітэт надаў дыпломы больш чым 185 000 выпускнікам.

  • Каледж мастацтваў і літаратуры
  • Каледж бізнесу
  • Каледж сацыяльнай працы і крымінальнай юстыцыі
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі і камп'ютарных навук
  • Каледж медыцыны
  • Каледж медсястрынства
  • Каледж дакладных навук
  • Каледж аспірантуры
  • Ганаровы каледж