Фларыдскі політэхнічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фларыдскі політэхнічны ўніверсітэт
англ.: Florida Polytechnic University
Арыгінальная назва англ.: Florida Polytechnic University
Заснаваны 2012
Студэнты 1 422[1]
Размяшчэнне Лэйкленд, Фларыда, ЗША
Сайт floridapoly.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фларыдскі політэхнічны ўніверсітэт (англ.: Florida Polytechnic University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лэйкленд, штат Фларыда.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Створаны як самастойны ўніверсітэт у 2012 годзе. Гэта найноўшая з 12 устаноў вышэйшай адукацыі ў сістэме дзяржаўных ВНУ Фларыды. Гэта адзіны дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт штата. Установа ўзнікла як філіял Паўднёва-Фларыдскага ўніверсітэта, які адкрыўся ў 1988 годзе. Універсітэт адкрыўся для заняткаў 25 жніўня 2014 года з наборам першага курса ў 554 студэнты. Універсітэцкі будынак інавацый, навукі і тэхналогій, спраектаваны архітэктарам Сант’яга Калатрава, з'яўляецца сядзібай для лабараторыі 3D-друку, лабараторыі кібер-гульняў і медыяў, лабараторыі кібербяспекі, лабараторыі робататэхнікі і лабараторыі вялікіх дадзеных. Акрамя таго, універсітэт з'яўляецца першай ВНУ, чыя бібліятэка з'яўляецца цалкам лічбавай.

Акадэмічныя дэпартаменты[правіць | правіць зыходнік]

  • Прыкладной матэматыкі
  • Мастацтва, гуманітарных і сацыяльных навук
  • Камп'ютарных навук
  • Навук аб дадзеных і бізнес-аналітыкі
  • Электратэхнікі і вылічальнай тэхнікі
  • Інжынернай фізікі
  • Машынабудавання і інжынерыі навакольнага асяроддзя

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]