Флуро (нарв.: Florø) — горад у заходняй частцы Нарвегіі, у фюльке Согн-ог-Ф’юранэ. Адміністрацыйны цэнтр камуны Флура. Заснаваны па каралеўскім загадзе ў 1860 на востраве Florelandet. Флуро з’яўляецца самым заходнім горадам Нарвегіі і адпаведна самым заходнім горадам Скандынаўскага паўвострава. 1 студзеня 1964 года ў склад горада ўвайшлі такія муніцыпалітэты як: Кін, Эйкефіёрд і Бру, з гэтага моманту Флуро атрымаў статус муніцыпалітэта. У 2012 годзе ў горадзе праходзіў другі паўфінал конкурсу «Melodi Grand Prix».