Скандынаўскі паўвостраў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Скандынаўскі паўвостраў
63°00′00″ пн. ш. 14°00′00″ у. д. / 63° пн. ш. 14° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыі Балтыйскае мораПаўночнае мораНарвежскае мораБаранцава мора
Плошча каля 800 000 км²
Краіны Flag of Norway.svg Нарвегія, Flag of Sweden.svg Швецыя, Flag of Finland.svg Фінляндыя
Скандынаўскі паўвостраў (Еўропа)
Скандынаўскі паўвостраў
Скандынаўскі паўвостраў узімку (19 лютага 2003)
Скандынаўскі паўвостраў узімку (19 лютага 2003)
Commons-logo.svgСкандынаўскі паўвостраў на Вікісховішчы 

Скандынаўскі паўвостраў, паўвостраў, размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Еўропы, амываецца Балтыйскім, Паўночным, Нарвежскім і Баранцавым морамі. Прасціраецца з поўначы на поўдзень на 1900 км. Шырыня паўвострава дасягае 800 км, плошча складае каля 800 тыс. км² (самы вялікі паўвостраў Еўропы). На паўвостраве размяшчаюцца Нарвегія, Швецыя і паўночна-заходняя частка Фінляндыі.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Заходнія і паўночныя берагі высокія, стромкія, фіёрдавага тыпу, усходнія і паўднёвыя — нізкія, пераважна скалістыя, шхернага тыпу, на асобных участках плоскія, пясчаныя; моцна парэзаныя. Уздоўж узбярэжжаў — шматлікія астравы і скалы.

Заходнюю і цэнтральную часткі паўвострава займаюць Скандынаўскія горы (г. Гальхёпіген, 2469 м), усходнія схілы якіх пераходзяць у плато Норланд вышынёю 400—700 м. Уздоўж Балтыйскага мора размешчана Сярэдняшведская нізіна з вялікімі азёрамі, марэннымі і озавымі падняццямі; на поўдні — купалападобнае ўзвышша Смоланд (выш. да 377 м), прыморскія нізіны.

У геалагічных адносінах Скандынаўскі паўвостраў належыць да Балтыйскага шчыта і зоны каледонскай складкавасці. У плейстацэне гэты рэгіён быў цэнтрам зледзянення Еўропы. Захаваліся шматлікія марэнныя грады, друмліны, озы і іншыя формы ледавіковага рэльефу, у высакагор'ях — ледавікі. Карысныя выкапні: жалезныя, малібдэнавыя, тытанавыя, медныя, уранавыя, марганцавыя руды, поліметалы.

Клімат Скандынавіі пераважна ўмераны, на поўначы — субарктычны; на яго ўздзейнічае Паўночна-Атлантычнае цёплае цячэнне. На захадзе клімат умераны марскі з мяккай зімой (сярэдняя тэмпература студзеня ад -4°С да 2°С на поўдні) і халаднаватым летам (ад 10°С на поўначы да 14°С на поўдні), вялікай вільготнасцю (1000—3000 мм за год). На ўсходзе клімат пераходны да кантынентальнага. Зіма марозная (-15°С на поўначы, -5°С на поўдні), лета ўмерана цёплае (да 17°С у ліпені на поўдні). Ападкаў ад 400 да 800 мм за год.

Рачная сетка паўвострава густая. Рэкі кароткія, з парогамі і вадаспадамі, багатыя гідраэнергетычнымі рэсурсамі; найбольш буйныя — Глома, Торніяёкі, Далельвен, Онгерманельвен, Кларэльвен. Шматлікія азёры тэктанічнага, ледавіковага і змешанага паходжання: Венерн, Ветэрн, Меларэн, Ельмарэн.

У раслінным покрыве пераважаюць хваёвыя лясы. На крайняй поўначы — зона тундраў; поўдзень паўвострава — у зоне мяшаных лясоў (пераважае бук). На заходнім узбярэжжы і схілах верасоўнікі і тарфянікі. У гарах вышынная пояснасць: хваёвыя лясы падымаюцца да 400 м на поўначы і 900 м на поўдні, ад 900 да 1100 м — пояс бярозавага крывалесся, вышэй — горная тундра. Жывёльны свет прадстаўлены тундравымі і ляснымі формамі. На ўзбярэжжах — птушыныя базары, прыбярэжныя воды багатыя рыбай.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Буйныя гарады: Стакгольм, Гётэбарг (Швецыя), Осла (Нарвегія).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрыновіч М. Скандынаўскі паўвостраў // БЭ у 18 т. Т. 14. Мн., 2002.
  • Chabot G. [e-. a.], L’Europe du Nord et du Nord — Quest, t. 1, P., 1958.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]