Флэтайран-білдынг
| Flatiron Building | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | Нью-Ёрк, ЗША |
| Будаўніцтва | 1902 |
| Прызначэнне | офіс[d] |
| Адкрыццё | 1902 |
| Архітэктурны стыль | неарэнесанс |
| Вышыня | 94 м |
| Вышыня па даху | 87 м. |
| Колькасць паверхаў | 22 |
| Архітэктар | Daniel Burnham[d] |
| Emporis | 114793 |
| SkyscraperPage | 1482 |
«Флэтайран-білдынг» (англ.: Flatiron Building; вядомы таксама пад назвай «Прас») — небаскроб на Манхэтэне, у Нью-Ёрку, размешчаны на месцы перакрыжавання Брадвея, Пятай авеню і 23-й Усходняй вуліцы. Назва перакладаецца з англійскай як «Прас» з-за яго формы, якая нагадвае прас.
Аўтар праекта - Дэніел Бернхэм. Будаўніцтва 82-метровага будынка было скончана ў 1902 годзе. У той час «Флэтайран-білдынг» стаў адным з самых высокіх будынкаў у Нью-Ёрку. Першапачаткова будынак называўся «Фулер-білдынг», і толькі ў 1930-я гады атрымаў цяперашнюю назву. Сёння «Флэтайран-білдынг» - адзін з сімвалаў «Вялікага яблыка».
Цікавая асаблівасць «Флэтайран-білдынг» заключаецца ў тым, што ён быў адным з першых вышынных будынкаў, канструкцыі якога мацаваліся на каркас з сталёвых бэлек.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Флэтайран-білдынг- Серыя фатаграфій небаскроба