Фондавая біржа Осла
| Фондавая біржа Осла Oslo Børs | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | Фондавая біржа |
| Размяшчэнне | Осла, Нарвегія |
| Каардынаты | 59°54′31,31″ пн. ш. 10°44′52,6″ у. д.HGЯO |
| Год заснавання | 1819 |
| Уладальнік | Oslo Bors ASA |
| Колькасць кампаній, якія прайшлі лістынг | 219 |
| Біржавыя індэксы | OBX |
| Афіцыйны сайт | www.oslobors.no |
Фондавая біржа Осла — галоўны рынак гандлю акцыямі нарвежскіх кампаній. Размешчана ў Осла, Нарвегія. Цалкам на электронны гандаль біржа перайшла ў 1999 годзе.
З’яўляецца самай маленькай скандынаўскай біржай. Заснавана ў 1819 годзе як рынак замежнай валюты, яна пазней была таварнай біржай, а гандаль каштоўнымі паперамі пачаўся ў 1881 годзе. Фондавыя біржы ў Бергене і Тронхейме ў Нарвегіі з’яўляюцца філіяламі OSE. Апошняя гандлюе акцыямі, аблігацыямі, фінансавымі апцыёнамі і лічыцца нарвежскім рынкам апцыёнаў. У лістынгу пераважаюць энергетычныя кампаніі. Агульны індэкс коштаў OSE складаюць 50 акцый. Увесь гандаль праводзіцца электронным спосабам і здзелкі аплачваюцца на працягу максімум 7 дзён. Гандаль вядзецца з 8:30 да 16:30 з панядзелку па пятніцу.
Фондавыя індэксы
[правіць | правіць зыходнік]- OBX — з’яўляецца галоўным індэксам на біржы Осла. Складаецца з 25 самых ліквідных акцый.
- OSEAX — індэкс складаецца з усе акцыі, якія катыруюцца на біржы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт біржы Архівавана 11 студзеня 2007.