Фондавая біржа
Выгляд


Фондавая біржа — арганізацыя на ўзаемных пачатках, якая надае мажлівасць брокерам і трэйдэрам гандляваць рознымі відамі каштоўных папер. Звычайна, няма абавязку гандляваць каштоўнымі паперамі непасрэдна на біржы. Можна рабіць гэта ў абход, тады гэтае пагадненне завецца пазабіржавым.
Задачы фондавай біржы
[правіць | правіць зыходнік]- Падаванне цэнтралізаванага месца, дзе можа адбывацца як продаж каштоўных папер іх першым уладальнікам, так і іх перапродаж другі раз;
- Выяўленне раўнаважкага біржавога кошту;
- Акумуляванне часова свабодных грашовых сродкаў і спрыянне перадачы права ўласнасці;
- Забеспячэнне галоснасці, адкрытасці біржавога гандлю;
- Забеспячэнне арбітражу;
- Забеспячэнне гарантый выканання пагадненняў, заключаных у біржавой зале;
- Распрацоўка этычных стандартаў, кодэкса паводзін удзельнікаў біржавога гандлю.
Фондавыя біржы ў ЗША
[правіць | правіць зыходнік]Найбольшае распаўсюджванне фондавыя біржы атрымалі ў ЗША. Найбуйнейшымі з іх з'яўляюцца:
- NYSE (Нью-Ёркская фондавая біржа)
- NASDAQ (Нацыянальная электронная фондавая біржа ЗША)
- CME (Чыкагская таварная біржа)
- NYMEX (Нью-Ёркская таварная біржа)
- GLOBEX (Глабальная электронная гандлёвая платформа)
Фондавыя біржы ў Еўропе
[правіць | правіць зыходнік]У Еўропе размешчаны 68 дзеючых фондавых біржаў. 8 з іх уваходзяц у склад амерыканскай групы NASDAQ OMX Group, 5 - у склад Euronext.
![]() |
Фондавая біржа на Вікісховішчы |
---|