Форт Клінтан (Вест-Пойнт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэшткі земляных умацаванняў форта з статуяй Касцюшкі на заднем плане
Памятка дошка на ўмацаваннях з імем Т. Кастюшкі

Форт Клінтан (англ.: Fort Clinton) — галоўны пункт абароны сеткі ўмацаванняў у Вэст-Пойнце часоў Вайны за незалежнасць.

Форт быў пад камандаваннем і названы ў гонар Бенедыкта Арнольда да яго здрады рэвалюцыйнай арміі і пераходу да брытанцаў, пазней перайменаваны ў гонар генерала Джэймса Клінтана.

Будаўніцтва пачата пад камандаваннем капітана Луі дэ ла Радыр'е (англ.: Radiere), а завершана пад камандаваннем Тадэвуша Касцюшкі паміж 1778—1780 гадамі; форт быў ключавым пунктам, ён кантраляваў паварот ракі Гудзон, вялікага ланцуга ўмацаванняў. Пасля вайны, рэшткі форта Клінтан прыйшлі ў заняпад і ўрэшце былі знесены, каб вызваліць месца для пашырэння Ваеннай акадэміі ЗША, заснаванай на тэрыторыі форта ў 1802 годзе. Цяпер усё, што засталося ад форта, — некаторыя земляныя і каменныя збудаванні, лёгка ўбачыць з дарогі Тэйера (англ.: Thayer), якая агінае раўніны і футбольныя палі ў Вэст-Пойнце.