Фотаапарат

Фатаграфічны аппарат, фотаапарат, фотакамера — аптычная прылада для атрымання скрытай выявы на святлоадчувальным матэрыяле (звычайна фотастужцы) або для рэгістрацыі выявы пры дапамозе фатаграфічнай матрыцы і наступнага захавання выявы ў форме камп'ютарнага файла на носьбіт інфармацыі (электронную карту памяці). Рэгістрацыя на святлоадчувальным матэрыяле прадугледжвае наступную хіміка-фатаграфічную апрацоўку для атрымання бачнай негатыўнай або пазітыўнай выявы.
Тэрмін фотакамера паходзіць ад лац.: camera, гэта значыць «пакой». Першай формай фотакамеры была менавіта такі цёмны пакой (камера-абскура, лац.: camera obscura) або прамавугольная скрынка з вельмі маленькай адтулінай у адной са сцен. Дзякуючы гэтай адтуліне, якая выконвала функцыі сучаснага лінзавага аб'ектыва, camera obscura можа фарміраваць выяву (досыць нізкай якасці па сучасных стандартах) на процілеглай сценцы. Такія камеры існуюць і цяпер у некаторых адукацыйных установах для ілюстрацыі базавых аптычных прынцыпаў.
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фотаапарат- http://slovari.yandex.ru/dict/bse/article/00084/98700.htm Архівавана 20 кастрычніка 2007.
- Гісторыя фотаздымка XIX стагоддзя (руск.)
- http://fotomuseum.iatp.by/info.html Архівавана 7 мая 2012.