Французскі багет
Французскі багет (фр.: baguette (de pain) — доўгі і тонкі хлебабулачны выраб, мяккі ўнутры, з хрумсткай скарыначкай, часта прыпудраная мукой. У стандартнага багета даўжыня прыкладна 65 см, шырыня 5-6 см і вышыня 3-4 см. Вага прыблізна 250 г. Своеасаблівы сімвал Францыі.
Уласцівасці і віды багета[правіць | правіць зыходнік]
Мае ўласцівасць чарсцвець да канца дня. Па традыцыі багет не рэжуць, а ламаюць. У французскай булачнай можна набыць некалькі відаў такога хлеба, розных па смаку і форме:
- традыцыйны багет (baguette tradition або une tradition);
- багет па-вясковаму (baguette de campagne);
- багет па спецыяльным рэцэпце пекара (baguette du patron);
- у форме коласа (baguette épi);
- вельмі тонкі, завецца нітачкай (ficelle) і г.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Французскі багет на Вікісховішчы |
---|
- Рэцэпт прыгатавання французскага багета Архівавана 13 верасня 2008. (фр.)