Францішак Цэтнер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Францішак Цэтнер
Franciszek Cetner
Францішак Цэтнер
Францішак Цэтнер
Герб «Прырова»
Герб «Прырова»
Ваявода смаленскі
1714 — 1732
Папярэднік Аляксандр Ян Патоцкі
Пераемнік Міхал Здзіслаў Замойскі

Нараджэнне XVII стагоддзе
Смерць 5 студзеня 1732(1732-01-05)[1]
Род Цэтнеры[d]
Бацька Ян Цэтнер[d]
Маці Люзанна з Джурова
Жонка Ганна з Тарлаў
Дзеці Францішка з Цэтнераў[d] і Ян Цэтнер[d]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць ваенны, палітык

Францішак Цэтнер (? — 5 студзеня 1732) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода смаленскі1714).

Трымаў Камянацкае (з 1702) і Вярбельскае (з 1727) староствы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ганна з Тарлаў

Прадстаўнік шляхецкага роду Цэтнераў герба «Прырова», сын Яна, кашталяна валынскага, і Люзанны з Джурова.

У 17021703 набіраў ахвотнікаў у панцырную харугву. Абіраўся паслом на сойм 1712[2].

Ажаніўся з Ганнай, дачкой ваяводы люблінскага Станіслава Тарлы. У шлюбе меў дачку Францішку, другую жонку ваяводы падольскага Міхала Юзафа Жавускага[3].

Партрэты Францішка Цэтнера і ягонай жонкі Ганны (абодва каля 1730) у наш час захоўваюцца ў Львоўскай галерэі мастацтваў, куды яны трапілі з палаца Жавускіх у мястэчку Раздол.

Зноскі

  1. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 219. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
  2. Hejnosz W. Franciszek Cetner // Polski Słownik Biograficzny. T. III. — Kraków, 1937. S. 238.
  3. Український портрет XVI—XVIII століть, каталог-альбом. Вид. 2-ге. — К., 2006. С. 154.