Рускае ваяводства

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Герб Рускага ваяводства
Рускае ваяводства на карце Рэчы Паспалітай

Рускае ваяводства (укр.: Руське воєводство, руск.: Ру́сское воево́дство, польск.: Województwo ruskie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Польскага каралеўства, якая ўвайшла ў яго склад як спадчына каралеўскага дамена, якая складала частку Малой Польшчы. Ваяводства ўтворана каля 1434 г., з тых земляў Галіцка-Валынскага княства (Каралеўства Русі), якія былі захоплены ў апошняй чвэрці XIV ст.. Адміністрацыйным цэнтрам Рускага ваяводства быў горад Львоў.

Да занятку гэтых земляў Казімірам Вялікім (1340 г.) тут знаходзіліся тры асобных старажытнарускіх княствы (Львоў, Галіч, Перамысль), пасля аб'яднаных пад назваю Каралеўства Русь ці Руская зямля. У 1254 г. Данііл Галіцкі прыняў у г. Драгічыне тытул «караля Русі» ад Папы Рымскага Інакенція IV, заснаваўшы Галіцкі каралеўскі Дом. Нашчадкі Данііла Раманавіча Галіцкага мелі тытул «Rex Russiae» (часцей «Regis Rusie») і «duces totius terrae Russiae, Galicie et Ladimirie» («кароль Русі» і «князь уся зямлі рускай, Галіцкай і Уладзімірскай».

Каля 1434 кароль Уладзіслаў III Варненчык выдаў прывілей, які зраўнаваў у правах галіцка-руськіх баяраў з польскаю шляхтай, з гэтага часу ўсе шляхцічы і магнаты не плацілі падаткі, а абавязаны былі несці толькі ваенную службу. Назва «баяры» замянялася на тытул «пан». На чале адміністрацыі стаяў ваявода руські (польск.: Wojewoda ruski, укр.: воєвода руський), якога прызначаў кароль з ліку буйных землеўладальнікаў.


Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Акти та документы галицько-волинського князівства ХІІІ — першої половини XIV ст. Аcts аnd Documents of 13th century — eаrly 14th century. Hаlych аnd Volyn’ Prіncіpаlіty: Reseаrch. Documents
  • Енциклопедія українознавства. У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде життя, 1954—1989.
  • Вінниченко О. Сеймики та з’їзди шляхти Львівської, Перемишльської і Сяноцької земель Руського воєводства в останній чверті XVI – першій половині XVII ст. В кн.: Наукові зошити історичного факультету Львівського національного університету імені Івана Франка. Збірник наукових праць. Львів, 2000. Вип. 3. С. 41–47;
  • Вінниченко О. Депутати Коронного трибуналу 1632-1647 рр. В кн.: Вісник Львівського університету. Серія історична. Львів, 2009. Вип. 44;
  • Крикун М. Адміністративно-територіальний устрій Правобережної України в XV-XVIII ст. Кордони воєводств у світлі джерел. К., 1993;
  • Петришин Г. П. „Карта фон Міґа” (1779-1782 рр.) як джерело до містознавства Галичини. Львів, 2006;
  • Atłas historyczny Rzeczypospolitej polskiej. Epoka przełomu z wieku XVI-go na XVII-sty. Dział II-gi. „Ziemi Ruskie” / Opr. A. Jabłonowski. Warszawa-Wiedeń, 1899-1904;
  • Dąbkowski P. Podział administracyjny województwa ruskiego i bełzkiego w XV wieku. Lwów, 1939;
  • Źródła dziejowe. T. XVIII. Cz. II. Ziemie ruskiej. Ruś Czerwona / Opr. A. Jabłonowski. Warszawa, 1903;
  • Przyboś K. Reprezentacja sejmowa ziemi przemyskiej w latach 1573-1695. В кн.: Rocznik Przemyski. Przemyśl 1998. t. XXXIV;
  • Urzędnicy województwa belskiego i ziemi chełmskiej XIV-XVIII wieku. Spisy / Opr. H. Gmiterek i R. Szczygieł. Kórnik, 1992;
  • Szczygiel R. Lokacje miast w Polsce XVI wieku. Lublin, 1989; Śreniowski S. Organizacja sejmiku halickiego В. кн.: Studia nad historią prawa polskiego. Lwów, 1938. T. XVI. Zesz. 3;
  • Urzędnicy województwa ruskiego XIV-XVIII wieku (ziemie halicka, lwowska, przemyska, sanocka). Spisy / Opr. K. Przyboś. Wrocław 1987.
  • Русское воеводство // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. — СПб., 1906—1913.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]